Перайсьці да зьместу

Аляксандар Азярэц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Азярэц
Міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
5 траўня 2006  18 красавіка 2013
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Аляксандар Агееў
Наступнік Уладзімер Патупчык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся9 траўня 1953 (72 гады)
в. Гарбацэвічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР
Адукацыя

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Азярэ́ц (нарадзіўся 9 траўня 1953 году ў вёсцы Гарбацэвічы Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (2006—2013).

Нарадзіўся 9 траўня 1953 году ў в. Гарбацэвічы Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларускай ССР.

У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1993 годзе — Акадэмію кіраваньня пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Эканоміка і кіраваньне вытворчасьцю»[1]. 1976—1987 — інжынэр ВТА, інжынэр групы рэжымаў, начальнік зьмены катлатурбіннага цэху, старшы інжынэр — кіраўнік лябараторнага цэху Віцебскай ЦЭЦ «Белгалоўэнэрга». 1987—1996 — начальнік службы цеплатэхнічнага абсталяваньня РЭУ «Віцебскэнэрга», намесьнік галоўнага інжынэра па цеплатэхнічнай частцы ВА «Віцебскэнэрга». 1996—2000 — намесьнік генэральнага дырэктара па агульных пытаньнях Віцебскага РУП «Віцебскэнэрга». У 2000 годзе прызначаны генэральным дырэктарам Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнэргетыкі «Віцебскэнэрга». Намесьнік старшыні Савету дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк».

З траўня 2006 году — міністар энэргетыкі Беларусі. 18 красавіка 2013 вызвалены з пасады[2] «за правалы ў кіраваньні энэргетычнай галіной»[3].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Біяграфія Міністра энэргетыкі Рэспублікі Беларусь Азярца А.У. Аб міністэрстве. Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 верасьня 2010 г.
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2013 г. №198 Об освобождении от должности А.В.Озерца(недаступная спасылка) (рас.)
  3. Лукашэнка звольніў міністра энэргетыкі // Радыё «Свабода», 18 красавіка 2013 г. Праверана 19 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]