Перайсьці да зьместу

Габэлен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэнры VIII сядзіць на фоне габелена з выявай дзяржаўнага сымбаля

Габэлен (па-француску: gobelin) — адзін зь відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сьцянны бязворсавы дыван з выявай нейкага сюжэту ці арнамэнту, які ткуць рукамі, перакрыжоўваючы ніткі. Для габэленаў выкарыстоўваюць шаўковыя й ваўняныя ніткі. Спачатку ткуць асобныя часткі, якія пазьней сшываюць паміж сабой.

Слова «габэлен» узьнікла ў Францыі ў XVII ст., калі браты Габэлены заснавалі там каралеўскую мануфактуру, а вырабы мануфактуры атрамалі назву габэлены.

Сьпярша габэлены называлі шпалерамі.

Арацы ці арас (па назьве гораду Арас, дзе ў XIV ст. выраблялі яркія шпалеры з выкарыстаньнем залатой і сярэбранай ніткі).

Вэрдзюра (слова ўзьнікла ў XVI ст. і паходзіць ад фр. Verdure) — зяленіва, трава, лісьце. Сьпярша так называлі выявы жывёл і птушак на фоне прыроды, але ў хуткім часе назва замацавалася за самімі творамі.