Павал Масьленікаў
Павал Масьленікаў | |
Імя пры нараджэньні | Павал Васільевіч Масьленікаў |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 лютага 1914 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 верасьня 1995[1] (81 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Жанры | пэйзаж |
Працы | «На ўскраіне Менскай» (1963), «На Вячы» (1971) |
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Масьленікаў.
Павал Масьленікаў (14 лютага 1914, вёска Нізкая вуліца, цяпер Магілёўскі раён — 6 верасьня 1995, в. Княжыцы, Шклоўскі раён) — беларускі мастак, жывапісец, мастацтвазнаўца, пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтва БССР (1954). Народны мастак Беларусі (1994).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 14 лютага 1914 ў вёсцы Нізкая вуліца (Магілёўскі павет), недалёка ад в. Княжыцы.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Віцебскую мастацкую вучэльню (1938) і Інстытут жывапісу, скульптуры, архітэктуры ім. В. Рэпіна ў Ленінградзе (1953). У 1953—1957 гадах навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі Навук БССР без адрыву ад вытворчасьці.
Праца і творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1938 году працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балету Беларусі. У 1941—1945 гадах удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 па 1960 гады працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Дзяржаўным тэатры опэры і балету. З 1960 па 1964 гады займаў пасаду рэктара Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. У 1965—1967 гг. кіраваў майстэрняй тэатральных мастакоў БДТМІ.
З 1967 па 1979 гг. — загадчык катэдры мастацкага афармленьня тканін і вырабаў зь іх. Займаўся афармленьнем спэктакляў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы. Аўтар пэйзажаў: «Жнівень» (1953), «Хвоі» (1956), «Перад цьвіценьнем» (1957), «Золата бярозы» (1959), «Пачатак вясны» (1961), «Беларускі пэйзаж» і «На ўскраіне Менскай» (1963), «Над возерам» і «Абуджэньне» (1969), «Азёрны край» (1970), «На Вячы» (1971), сэрыі «Па родным краі» і «Алтайскі цыкл» (1972), «На раўнінах Палесься» (1980) і іншыя.
Аўтар манаграфіі «Беларускі савецкі тэматычны жывапіс» (1962), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4-6, 1990—1994). У 1978 годзе выйшаў на пэнсію. Памёр 6 верасьня 1995 году ў вёсцы Княжыцы Гарадзецкага сельсавета (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць).
Ушанаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1994 годзе ў Магілёўскім абласным мастацкім музэі адкрыта карцінная галерэя Масьленікава, а з 1997 году музэй носіць імя мастака, побач з музэем усталяваны яго бюст працы скульптара У. Лятуна.
31 студзеня 2014 году Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «Павал Масьленікаў. 100 гадоў». Іх адчаканілі срэбранымі наміналам 10 рублёў, пробай стопку 925, вагой 16,81 граму і прамерам 37 мм. Агулам на Летувіскім манэтным двары адчаканілі 3000 срэбраных манэтаў якасьцю «пруф»[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
«Павеяла вясной». 1973, кардон, масла, 50 x 38, прыватная калекцыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ RKDartists (нід.)
- ^ Уладзіслаў Кулецкі. Пісьменнік і мастак — праз 100 гадоў разам // Зьвязда : газэта. — 1 лютага 2014. — № 19 (27629). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- История Могилёва: Мультимедийный проект// Беляева Г. Н., СШ № 34: Разработка и дизайн МГКУП «ЦГИС», 2006—2010. DVD
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павал Масьленікаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губэрні
- Памерлі 6 верасьня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Шклоўскім раёне
- Выпускнікі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскай акадэміі мастацтваў імя Рэпіна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР
- Народныя мастакі Беларусі
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы Магілёва
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
- Беларускія мастакі і мастачкі
- Беларускія літаратары
- Беларускія фальклярысты
- Беларускія пэдагогі