Мастоцкі сельсавет
Масто́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Масток. Насельніцтва 1775 чал. (2009)[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
2 сакавіка 1931 году Лупалаўскі раён быў скасаваны і Мастоцкі сельсавет адышоў да Магілёўскага раёну.
23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Зарудзееўка, Макаранцы, Машанакі і Мішкаўка скасаванага Брылеўскага сельсавету[2].