Перайсьці да зьместу

Нача (прыток Лані)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Нача (неадназначнасьць), Нач.
Рака
Нача
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Канюхоў
Вусьце Лань
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць, Менская вобласьць і Беларусь[1]
Даўжыня 42 км
Сярэднегадавы сьцёк 2 м³/с
Плошча басэйну 360 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

На́ча, Нач — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Лані (басэйн Дняпра). Цячэ ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнах Берасьцейскай вобласьці і Клецкім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 360 км². Выдатак вады ў вусьці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Асноўны прыток — рака Тучанка (левы). На рацэ гістарычнае мястэчка Сіняўка.

Пачынаецца на захадзе ад вёскі Канюхоў Ляхавіцкага раёну, вусьце за 2 км на ўсход ад вёскі Начы Ганцавіцкага раёну. Цячэ нізінай Прыпяцкага Палесься.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 2—3 км. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км). Рэчышча на вялікім працягу зьвілістае, у верхняй плыні на працягу 20,8 км каналізаванае, яго шырыня 3—10 м[2].

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 266.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1