Камень (Валожынскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 21:41, 23 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Камень
Касьцёл Сьв. апосталаў Пятра й Паўла
Касьцёл Сьв. апосталаў Пятра й Паўла
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Івянецкі
Геаграфічныя каардынаты: 53°51′56″ пн. ш. 26°39′1″ у. д. / 53.86556° пн. ш. 26.65028° у. д. / 53.86556; 26.65028Каардынаты: 53°51′56″ пн. ш. 26°39′1″ у. д. / 53.86556° пн. ш. 26.65028° у. д. / 53.86556; 26.65028
Камень на мапе Беларусі
Камень
Камень
Камень
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ка́мень[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Каменка. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 690 чал. (1997). Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Камень — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя

Упершыню Камень згадваецца ў 1-й палове XV ст. як уладаньне Гедыголдавічаў. Каля 1451 кашталян віленскі С. Гедыголдавіч заснаваў у мястэчку касьцёл. У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Камень знаходзіўся ў валоданьні Забярэскіх, якія ў 1522 збудавалі тут фарны касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

Касьцёльная працэсія, пач. XX ст.

У 2-й палове XVI ст. Камень перайшоў да Кішкаў, у XVII ст. ст. — Далмат-Ісакоўскіх, пазьней Юдзіцкіх. У 1679 у мястэчку збудавалі новы касьцёл.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні. Станам на 1795 у мястэчку было 49 двароў. У XVIIIXIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. У 1-й пал. XIX ст. Камень знаходзіўся ў валоданьні Салагубаў і Плявакаў, у 2-й палове XIX — пачатку XX стст. — Арнольдзі і Яштальд-Гаворкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 116 двароў, касьцёл, малітоўны дом, багадзельня, магазын, карчма, 3 кузьні, крама лазьня.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Камень апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івянецкай гміне Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва. За польскім часам існавалі аднайменныя мястэчка (151 двор) і 2 фальваркі (7 двароў).

У 1939 Камень увайшоў у БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 тут было 234 двары, на 1997 — 220.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Камені працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клюб.

Турыстычная інфармацыя

Старая званіца

Выдатныя мясьціны

За 0,4 км на паўднёвы захад ад Каменю знаходзіцца археалягічны помнік (гарадзішча і селішча часоў сярэднявечча).

  • Валун Чортаў Камень
  • Могілкі габрэйскія

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла (1679)

Крыніцы

  1. ^ Госкартгеоцентр
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  3. ^ Валерый Шаблюк. Камень // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 45.
  4. ^ Валерый Шаблюк. Камень // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 44.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Камень (Валожынскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў