Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Менск)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Кальварыйскі касьцёл | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Менск |
| Каардынаты | 53°54′32″ пн. ш. 27°30′17″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
| Будаваньне | 1839—1841 гады |
| Статус | Ахоўная зона |
| Стан | дзее |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, таксама Кальварыйскі касьцёл[1] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Менску. Знаходзіцца на Кальварыйскіх могілках, пад адрасам Кальварыйскі праезд, 1. Кампазыцыйная дамінанта прадмесьця Кальварыі. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны архітэктурны комплекс з капліцамі і могілкавай брамай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1750 годзе староста шатроўскі Т. Ваньковіч падараваў менскім кармэлітаў фальварак Доўгую Ніву (або Кальварыю) з цагельнямі, які меў 10 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарачых пабудоваў. Побач з фальваркам манахі заснавалі кляштарныя могілкі з «кальварыяй», то бок Крыжовым шляхам з 36 капліцамі ў месцах стаяньняў.
У 1754 годзе ксёндз Т. Стацэвіч ахвяраваў 4 тыс. злотых на будаваньне касьцёла, пры якім з 1755 годзе пачало дзейнасьць брацтва Панскай Мукі[2]. Сьвятыня была «драўлянай, на падмурку», мела дзьве высокія 3-ярусныя вежы[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзеяць. У 1798 годзе па стварэньні Менскай дыяцэзіі, сьвятыня перайшла да менскіх францішканаў, а могілкі сталі агульнымі каталіцкімі могілкамі.
У 1836 годзе струхлелы драўляны будынак разабралі, а на яго месцы ў 1839—1841 гадох збудавалі новую мураваную сьвятыню. У 1842 годзе касьцёл асьвяцілі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1930-я гады касьцёл застаўся адзінай дзейнай сьвятыняй у Менску, аднак у ім не было плябана. Перад пачаткам Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Набажэнствы аднавіліся ў час нацысцкай акупацыі Менску, аднак адразу па вайне будынак прыстасавалі пад майстэрні. У 1980 годзе касьцёл вярнулі вернікам. Ён стаў першай у паваенны час дзейнай каталіцкай сьвятыняй у месьце, тады ж помнік адрэстаўравалі.
У наш час касьцёл адміністрацыйна належыць да Кальварыйскага дэканату Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі[4].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам з прастакутнай апсыдай. Дзьве невялікія капліцы, прыбудаваныя да бакавых фасадаў, утвараюць падабенства трансэпту. Галоўны ўваход мае выгляд стральчатага парталу, над ім знаходзіцца вежа-званіца.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным з распалубкамі скляпеньнем[3]. У крыпце пад касьцёлам спачылі мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- кан. XIX ст.
- каля 1900
- 1914
- 1914
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Брама, 2012
- 2005
- 2012
- 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 330.
- ↑ Дзянісаў У. Менскі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 294.
- 1 2 Каталіцкія сьвятыні: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. — Менск, «Про Хрысто», 2003.
- ↑ Мінск (Кальварыя) — парафія Узвышэння Святога Крыжа, Catholic.by
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Каталіцкія сьвятыні: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. — Менск, «Про Хрысто», 2003. ISBN 985-6628-38-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 711Д000049 |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||
