Уладзімер Дзянісаў
Уладзімер Дзянісаў | |
| Дата нараджэньня | 21 красавіка 1955 (70 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | краязнаўца, архівіст, гісторык культуры |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры |
| Узнагароды | |
Уладзімер Мікалаевіч Дзянісаў (нар. 21 красавіка 1955 году, Менск) — беларускі краязнавец, гісторык культуры.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1980 скончыў Менскі інстытут культуры. Працаваў у Рэспубліканскім навукова-мэтадычным цэнтры Міністэрства культуры, у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце, з 1995 працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Дасьледуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыцьцё Менску XVI — пачатку XX стагодзьдзяў.
Аўтар гістарычна-архіўных дасьледаваньняў, якія сталі падставай для правядзеньня рэстаўрацыйных працаў на шматлікіх помніках архітэктуры Менску. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры места. Удакладніў тапаграфію тэатральных будынкаў Менску XIX ст., атрыбутаваў рукапіс кнігі Міхала Гаўсмана па гісторыі Менску, які захоўваецца ў «Пушкінскім доме» ў Санкт-Пецярбургу, дасьледаваў памятныя мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Вялеція Ваньковіча і іншых.
Аўтар кніжак: «Плошча Свабоды ў Менску» (1985), «Касьцёл Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены» (1996). 3 1992 старшыня Менскага краязнаўчага таварыства, з 1995 намесьнік старшыні Менскай мескай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.[1]
Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (2018)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.