Заходняя Рымская імпэрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заходняя Рымская імпэрыя
Imperium Romanum Occidentale
395476 (480)
 

 

 

Сьцяг Заходняй Рымскай імпэрыі
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз:
«Senatus Populusque Romanus»
(«Сэнат і грамадзяне Рыму»)
Месцазнаходжаньне Заходняй Рымскай імпэрыі
Афіцыйная мова Латынь
Сталіца Рым, Равэнна, Мэдылян
Форма кіраваньня Манархія
Імпэратар Рымскае імпэрыі
Гісторыя
 • Падзел Рымскае імпэрыі
 • Пераварот Адаакра

395
476

Заходняя Рымская імпэрыя (па-лацінску: Imperium Romanum Occidentale) — назва заходняе часткі Рымскае імпэрыі у канцы III—V стагодзьдзях. Іншая частка атрымала назву Ўсходняе Рымскае імпэрыі альбо (найпазьнейшы гісторыяграфічны тэрмін) Бізантыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 395 годзе рэзыдэнцыяю першага імпэратара Заходняе Рымскае імпэрыі Ганорыюса стаў Мэдыялян (сучасны Мілян). У 402 годзе, ратуючыся ад нашэсьця готаў, Ганорыюс перавёў рэзыдэнцыю ў Равэнну, а з 423 годзе пры Валентыніяне III рэзыдэнцыя імпэратара зноў вярнулася ў Рым.

Заходняя імпэрыя існавала з III па V стагодзьдзі. падзелы адзінае Рымскае імпэрыі здараліся неаднаразова. У канцы III стагодзьдзя імпэратар Дыяклетыян падзяліў яе на дзьве часткі (кожная зь якіх падзялялася яшчэ на дзьве), стварыўшы г. зв. тэтрархію. Сыстэма тэтрархіі доўга не праіснавала, і пасьля працяглых войнаў дзяржава была зноў аб’яднана пад уладаю аднаго чалавека — Канстантына Вялікага. Пасьля свае сьмерці ён адпісваў імпэрыю траім сваім сынам (існуе здагадка, паводле якой Канстантын жадаў падзяліць імпэрыю на 4 часткі, узнавіўшы тэтрархію). Аднак у 350 годзе, пасьля сьмерці дваіх братоў — Канстантын II і Канстантава, імпэрыя зноў была аб’яднана Канстантыюсам II, які пасьпяхова здушыў выступы ўзурпатараў. Новы падзел адбыўся ў 364 годзе, пасьля сьмерці імпэратара Явіяну. Абраны імпэратарам Валентыніян I стаў кіраваць заходняю часткаю імпэрыі, а ўсходнюю частку аддаў свайму брату Валенсу II. Такое паасобнае кіраваньне імпэрыяю (пры тым, што афіцыйна яна лічылася адзінае), працягвалася да 394 году. Сёлета імпэратар Таэдосіюс I, зрынуўшы ўзурпатара Эўгеніюса, які захапіў уладу на Захадзе, на кароткі час аб’яднаў пад сваёю ўладаю абедзьве часткі імпэрыі, стаўшы апошнім кіраўніком адзінай дзяржавы. Тэадосіюс памёр у 395 годзе, адпісваўшы Заходнюю частку свайму сыну Ганорыюсу, а ўсходнюю — сыну Аркадзіюсу. Пасьля 395 году агульнага кіраўніка ў абедзьвюх часткаў ужо не было, хоць імпэрыя па-ранейшаму лічылася адзінай, толькі кіраванай двума імпэратарамі й двума дварамі. Тэадосіюс I (379—395) быў апошнім імпэратарам, які кіраваў аб’яднанаю Рымскаю імпэрыяю. Пасьля ягонай сьмерці ў 395 годзе яна была канчаткова падзелена.

У заходняй, рымскай палове нашчадства Тэадосіюса пракіравала 60 гадоў, але ня ў Рыме, а ў Равэньне. Пасьля Ганорыюса пасад заняў Валентыніян III (423—455), але гісторыя Рыма ў V стагодзі вымяраецца ўжо не гадамі кіраўнікоў, а гадамі бедстваў ад уварваньня паўночных барбараў. Пад націскам гунаў германскія плямёны настаюць па ўсёй лініі: у 410 годзе Рым быў узяты і разрабаваны вэстготамі. Затым паўднёвая Галія, Гішпанія й Афрыка былі заняты германскімі плямёнамі й адрынуты ад Рыма; у 452 годзе Рым ледзь пазьбег спусташэньня гунамі, а тры гады пасьля гэтага ён быў узяты, разрабаваны й разбураны вандаламі з Афрыкі. У самым Рыме селіцца ўлада германцаў: непазьбежная, стыхійная інфільтрацыя германскіх элементаў у рымскую імпэрыю ўсё расьце. Рым у стане змагацца з германцамі толькі з дапамогаю германцаў на яго службе. Вандал Стыліхо кіруе імпэрыяю замест Ганорыюса й ратуе яе ад вэстготаў Алярыха й процьмы Радагайса; вэстгот Тэадорых I дапамагае Флявіюсу Аэцыюсу адбіць Атылу на Каталаўнскіх палях (451). Але германскія абаронцы Рыма становяцца ўсё мнагаліковей і, нарэшце, усьведамляюць сваю моц: з 456 да 472 г. рымскай дзяржаваю распараджаецца сьвез Рыцымэр, а ў 476 годзе герул Адаакр здымае парфіру з малалетняга апошняга імпэратара Рыма, Ромула Аўгуста, і адсылае рэгаліі імпэратараў Захаду ў Канстанцінопаль з просьбаю пра ўзьяднаньне. Імпэратар Флявіюс Зэнон абвяшчае аб’яднанне Імпэрыяў, а Адаакр атрымлівае афіцыйны тытул патрыцыя й намесьніка ў Італіі, хоць на справе становіцца незалежным кіраўніком.

Заходняя Рымская Імпэрыя неафіцыйна спыніла сваё існаваньне 4 верасьня 476 году пасьля адрачэньня Ромула Аўгуса пад ціскам Адаакра, хоць імпэратар Юліюс Нэпот (прызнаны Ўсходняю імпэрыяю законным кіраўніком) працягваў прэтэндаваць на пасад да свае сьмерці ў 480 годзе. Афіцыйна імпэрыя ніколі не спыняла існаваньня, Адаакр, які зрынуў Ромула Аўгустула адправіў імпэратарскія рэгаліі ў Канстанцінопаль, матывуючы гэта тым, што «як на небе адно Сонца, так на зямлі павінен быць адзін імпэратар». Усходняму імпэратару Флявіюсу Зэнону нічога не заставалася, як прызнаць факт, які адбыўся і дараваць Адаакру тытул патрыцыя, хоць той стаў фактычна незалежным кіраўніком Італіі.

Заходняя Рымская імпэрыя ніколі не адрадзілася, нягледзячы на кароткі пэрыяд, калі частка яе тэрыторыі была адваявана Бізантыяй. Пасьля падзеньня Заходняе Рымскае імпэрыі ў гісторыі Эўропы пачаўся новы пэрыяд: Сярэднявечча, інакш Цёмныя стагодзьдзі.

Сьпіс імпэратараў Заходняе Рымскае імпэрыі з 395 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]