6 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
6 жні́ўня — 219-ы дзень году (218-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 148 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1409 — вялікі магістар Ордэну Ульрых фон Юнгінгэн абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству
- 1517 — Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр»
- 1623 — падчас трыццацігадовай вайны адбылася Бітва пры Штадтлоне
- 1845 — у Санкт-Пецярбургу заснаванае Расейскае геаграфічнае таварыства
- 1918 — Бітва на Марне, вялікая бітва між нямецкімі й англа-францускімі войскамі на рацэ Марна пад час Першай Сусьветнай вайны, якая скончылася паразай немцаў
- 1923 — заснаваная «Люблянская біржа»
- 1940 — Эстонія далучаная да СССР у якасьці ЭССР
- 1945 — першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнае зброі — бамбардыроўка гораду Хірасіма (Японія)
- 1990 — Вайна ў Пэрсыдзкай Затоцы: Рада Бясьпекі ААН абвяшчае сусьветнае эмбарга на гандаль з Іракам
- 1992 — Урад Расеі запатрабаваў ад краінаў Балтыі 7,7 мільярда даляраў за вывад былых савецкіх войскаў
- 2008 — у ходзе Расейска-грузінскай вайны адбылося ўварваньне Расеі ў Грузію
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1715 — Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец ВКЛ
- 1840 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык
- 1928 — Эндзі Ўорхал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры
- 1953 — Ежы Мазур, польскі, беларускі й расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп
- 1957 — Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр
- 1965 — Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень
- 1965 — Эла Оліна (Гарэцкая), беларуская праваабаронца, журналіст
- 1972 — Ірына Рынейская, дзяржаўная дзяячка Беларусі
- 1977 — Здэнка Подкапава, чэская фотамадэль і акторка
- 1978 — Марыса Мілер, амэрыканская мадэль
- 1980 — Роман Вайдэнфэлер, нямецкі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1221 — Сьвяты Дамінік, заснавальнік Ордэну дамініканаў
- 1660 — Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку
- 1877 — Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф
- 1920 — Рэмус фон Войрш, прускі афіцэр пяхоты, каралеўскі генэрал-фэльдмаршал
- 1973 — Фульхэнсіё Батыста, кубінскі прэзыдэнт і дыктатар
- 1978 — Павал VI, рымскі папа
- 2020 — Уладзімер Заблоцкі, беларускі палітык. Кандыдат тэхнічных навук. Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праваслаўныя:
- праслаўленьне Сьвяціцеля Георгія
- Каталіцкія:
- Беларусь — Дзень беларускага кнігадруку