Гарадок (Маладэчанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 21:24, 2 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Гарадок
Замчышча
Замчышча
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Гарадоцкі
Тэлефонны код: +375 1767[1]
Паштовы індэкс: 222336[1]
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′25″ пн. ш. 26°55′10″ у. д. / 54.15694° пн. ш. 26.91944° у. д. / 54.15694; 26.91944Каардынаты: 54°9′25″ пн. ш. 26°55′10″ у. д. / 54.15694° пн. ш. 26.91944° у. д. / 54.15694; 26.91944
Гарадок на мапе Беларусі
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Гарадо́к — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіна. Цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 480 чал. (2006).

Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя

Касьцёл, каля 1930

Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок датуецца 1646. Мясьціна ўваходзіла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Галімскіх[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. мястэчкам валодалі Тышкевічы. У пач. XX ст. тут існавалі валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, 2 сынагогi, бровар, 22 крамы, 3 карчмы, заезны двор, народная вучэльня, млын[3].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Гарадок увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Гістарычная забудова (XIX — пач. ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Замчышча (XI—XVII стст.)
  • Млын водны (XIX ст.)
  • Могілкі габрэйскія
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1884)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля (1930)

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ а б Почтовые индекы Республики Беларусь
  2. ^ Gródek (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 817.
  3. ^ Дык не даставайся ты нiкому!.. // «Наша Ніва», 25 кастрычніка 2006.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Гарадок (Маладэчанскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў