Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт | |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
Лягатып | |
Заснаваны | 10 сьнежня 1920 (103 гады таму) |
---|---|
Тып | грамадзкі |
Рэктар | Сяргей Харытончык |
Факультэтаў | 17 |
Колькасьць пэрсаналу | 2 тысячы (2011) |
Колькасьць студэнтаў | 35 тысячаў (2012) |
Колькасьць магістрантаў | 503 (2012) |
Колькасьць асьпірантаў | 267 (2012) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°55′15″ пн. ш. 27°35′34″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.59278° у. д.Каардынаты: 53°55′15″ пн. ш. 27°35′34″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.59278° у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Беларускі дзяржаўны палітэхнікум (да 1 ліпеня 1922 году), Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі (да 1933 году), Беларускі політэхнічны інстытут (да 17 студзеня 1991 году), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (да 1 красавіка 2002 году) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | bntu.by/be |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт — найбуйнейшая паводле колькасьці навучэнцаў унівэрсытэт Беларусі й галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынэрна-тэхнічнага профілю.
На 2011 год меў 68 філіяў катэдраў на прадпрыемствах[1]. На 2005 год меў 44 навуковыя падразьдзяленьні[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1920 год — Менская політэхнічная вучэльня ператворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). 1922 — рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі. 1933 — з далучэньнем менскіх энэргетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналягічнага, харчовай прамысловасьці і Горацкага водна-мэліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гадах) створаны Беларускі політэхнічны інстытут[3].
1991 год — Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу політэхнічны інстытут ператвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 году № 149). 1997 год — Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынэрна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сыстэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 году № 6).
2002 год — Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (БНТУ) (указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 году).
Комплекс будынкаў БНТУ ўключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[4].
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унівэрсытэт мае 17 факультэтаў, у тым ліку міжнароднай супрацы, 94 катэдры, рыхтуе адмыслоўцаў па 86 спэцыяльнасьцях[5]. 14 факультэтаў вядуць таксама завочнае навучаньне. 7 факультэтаў маюць магістратуры.
- Архітэктурны. Заснаваны ў 1970 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе на пр. Незалежнасьці, д. 65. Выпускае архітэктараў і дызайнэраў. У тым ліку рыхтуе магістраў архітэктуры. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 6 катэдраў: 1) архітэктура вытворчых аб’ектаў і архітэктурныя канструкцыі, 2) архітэктура жылых і грамадзкіх будынкаў, 3) горадабудаўніцтва, 4) дызайн архітэктурнага асяродзьдзя, 5) малюнак, акварэль і скульптура, 6) тэорыя і гісторыя архітэктуры.
- Аўтатрактарны. Адкрыўся ў верасьні 1951 году. Знаходзіцца на вул. Я. Коласа, д. 12. Рыхтуе інжынэраў(be); інжынэраў-канструктараў; інжынэраў-мэханікаў; інжынэраў-эканамістаў, лягістаў; інжынэраў-дызайнэраў; горных інжынэраў (спэцыяльнасьць Распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў. Узбагачэньне карысных выкапняў) ды інжынэраў-эканамістаў. У тым ліку рыхтуе магістраў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне(ru). Мае 8 катэдраў: 2) аўтамабілі, 2) транспартныя сыстэмы і тэхналёгіі, 3) гідрапнэўмааўтаматыка і гідрапнэўмапрывад, 4) інжынэрная графіка машынабудаўнічага профілю, 5) рухавікі ўнутранага згараньня, 6) тэхнічная эксплюатацыя аўтамабіляў, 7) трактары, 8) эканоміка і лягістыка(en).
- Будаўнічы. Заснаваны ў 1920 годзе. Месьціцца на вул. Ф. Скарыны, 25 корп. 1. Выпускае інжынэраў, будаўнікоў; інжынэраў, эканамістаў ды інжынэраў. У тым ліку рыхтуе магістраў тэхнічных навук. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) будаўнічыя канструкцыі імя доктара тэхнічных навук, прафэсара Ц. М. Пэцольда, 2) будаўнічыя матэрыялы й тэхналёгія будаваньня, 3) геатэхніка й будаўнічая мэханіка, 4) інжынэрная графіка будаўнічага профілю, 5) эканоміка, арганізацыя будаваньня й кіраваньне нерухомасьцю.
- Ваенна-тэхнічны. Адчыніўся ў верасьні 2003 году. Знаходзіцца на пр. Незалежнасьці, д. 59. Рыхтуе інжынэраў-будаўнікоў; эканамістаў, мэнэджэраў ды інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 4 катэдры: 1) бранятанкавае ўзбраеньне і тэхніка, 2) ваенная аўтамабільная тэхніка, 3) ваенна-інжынэрная падрыхтоўка, 4) тактыка і агульнавайсковая падрыхтоўка.
- Горнай справы і інжынэрнай экалёгіі (да 15 лютага 2007 году — прыродных рэсурсаў і экалёгіі). Заснаваны ў красавіку 2002 году. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 14. Выпускае горных інжынэраў і інжынэраў, эколягаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў. Мае 4 катэдры: 1) ангельская мова №1, 2) горныя машыны, 3) горныя працы, 4) інжынэрная экалёгія.
- Інжынэрна-пэдагагічны. Заснаваны ў 1964 годзе. Месьціцца на вул. Ф. Скарыны, д. 25/3. Выпускае інжынэраў, пэдагогаў; інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 4 катэдры: 1) вакуўмная і кампрэсарная тэхніка, 2) прафэсійнае навучаньне і пэдагогіка, 3) псыхалёгія, 4) тэхналёгія і мэтодыка выкладаньня.
- Інфармацыйных тэхналёгіяў і робататэхнікі. Адчыніўся ў студзені 1983 году. Знаходзіцца на вул. Хмяльніцкага, д. 9. Рыхтуе інжынэраў ды інжынэраў, праграмістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) вышэйшая матэматыка(en), 2) праграмнае забесьпячэньне інфармацыйных сыстэм і тэхналёгій, 3) робататэхнічныя(en) сыстэмы, 4) сыстэмы аўтаматызаванага праектаваньня(en), 5) тэхнічная фізыка, 6) электрапрывад(en) і аўтаматызацыя(en) прамысловых установак і тэхналягічных комплексаў.
- Маркетынгу, мэнэджмэнту і прадпрымальніцтва. Заснаваны ў жніўні 1994 году. Месьціцца на пр. Незалежнасьці, д. 67. Выпускае мэнэджэраў, эканамістаў; інжынэраў, эканамістаў; маркетолягаў, эканамістаў; інжынэраў; і эканамістаў, мэнэджэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) бізнэс-адміністраваньне, 2) гандлёвае і рэклямнае абсталяваньне, 3) маркетынг, 4) міжкультурная прафэсійная камунікацыя, 5) эканоміка і кіраўніцтва інавацыйнымі праектамі ў прамысловасьці.
- Машынабудаўнічы (да 1954 году — мэханічны). Адчыніўся ў студзені 1934 году. Знаходзіцца на вул. Хмяльніцкага, д. 9. Рыхтуе інжынэраў; інжынэраў-эканамістаў; інжынэраў-мэханікаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку выпускае магістраў. Мае 6 катэдраў: 1) Машыназнаўства і дэталі машын; 2) інтэлектуальныя і мэхатронныя сыстэмы, 3) тэарэтычная мэханіка і мэханіка матэрыялаў, 4) тэхналёгія машынабудаваньня, 5) тэхналягічнае абсталяваньне, 6) інжынэрная эканоміка.
- Мэханіка-тэхналягічны. Заснаваны ў 1958 годзе. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 24. Выпускае інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў тэхнічных навук. Мае 6 катэдраў: 1) ахова працы(be), 2) матэрыялазнаўства(en) ў машынабудаваньні, 3) машыны і тэхналёгія апрацоўкі мэталаў(en) ціскам імя С. І. Губкіна, 4) машыны і тэхналёгія ліцейнай вытворчасьці, 5) мэталюргія чорных і каляровых сплаваў, 6) парашковая мэталюргія(en), зварка(be) і тэхналёгія матэрыялаў(en).
- Прыборабудаўнічы (да 1984 году — оптыка-мэханічны). Адчыніўся ў студзені 1976 году. Знаходзіцца на вул. Я. Коласа, д. 22. Рыхтуе інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 7 катэдраў: 1) інжынэрная матэматыка(en), 2) інфармацыйна-вымяральная тэхніка(en) і тэхналёгіі, 3) канструяваньне і вытворчасьць(be) прыбораў, 4) лазэрная тэхніка і тэхналёгія, 5) мікра- і нанатэхніка, 6) стандартызацыя(be), мэтралёгія і інфармацыйныя сыстэмы, 7) экспэрымэнтальная і тэарэтычная фізыка.
- Спартова-тэхнічны. Заснаваны ў 2010 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае інжынэраў. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 3 катэдры: 1) спартовая інжынэрыя(en), 2) спорт, 3) фізычная культура(en).
- Транспартных камунікацыяў (да 1978 году — гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва, да 1998 году — дарожнага будаўніцтва). Адчыніўся ў 1958 годзе. Часова знаходзіцца на вул. Ф. Скарыны, д. 25/3. Рыхтуе геадэзістаў, інжынэраў-будаўнікоў і інжынэраў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) аўтамабільныя дарогі, 2) мэханізацыя і аўтаматызацыя дарожна-будаўнічага комплексу, 3) геадэзія і аэракасьмічныя геатэхналёгіі, 4) масты і тунэлі, 5) матэматычныя мэтады ў будаўніцтве[6].
- Тэхналёгіяў кіраваньня і гуманітарызацыі (да 2004 году — гуманітарнай адукацыі і кіраваньня). Заснаваны ў 2002 годзе. Месьціцца на вул. Я. Коласа, д. 14. Выпускае інжынэраў, дызайнэраў; інжынэраў, эканамістаў; эканамістаў, мэнэджараў; інжынэраў; спэцыялістаў па мытнай справе і інжынэраў-энергетыкаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў. Мае 9 катэдраў: 1) прамысловы дызайн і упакоўка, 2) гісторыя, 3) замежныя мовы, 4) мытная справа, 5) мэнэджмэнт, 6) сацыяльнае кіраўніцтва, 7) філязофскія вучэньні, 8) эканоміка і права, 9) энэргазахаваньне(en) і аднаўляльныя крыніцы энэргіі.
- Энэргетычнага будаўніцтва. Адчыніўся ў 1986 годзе. Знаходзіцца на пр. Незалежнасьці, д. 67. Рыхтуе інжынэраў-будаўнікоў; інжынэраў; інжынэраў, эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) ангельская мова №2, 2) водазабесьпячэньне(en) і водаадвядзеньне, 3) гідратэхнічнае і энэргетычнае будаўніцтва, водны транспарт і гідраўліка, 4) цеплагазазабесьпячэньне і вэнтыляцыя(en), 5) фізыка.
- Энэргетычны. Заснаваны ў 1920 годзе. Месьціцца на пр. Незалежнасьці, д. 65/2. Выпускае інжынэраў-энэргетыкаў; інжынэраў, эканамістаў. Ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. Мае 7 катэдраў: 1) прамысловая цеплаэнэргетыка і цеплатэхніка, 2) цеплавыя электрычныя станцыі, 3) эканоміка і арганізацыя энэргетыкі, 4) электразабесьпячэньне, 5) электратэхніка і электроніка, 6) электрычныя сыстэмы, 7) электрычныя станцыі.
Факультэт | Год заснаваньня | Разьмяшчэньне | Спэцыяльнасьцяў | Катэдраў |
---|---|---|---|---|
Архітэктурны | 1970 | Галоўны корпус | 3 | 6 |
Аўтатрактарны | 1951 | вул. Я. Коласа, д. 12 | 15 | 8 |
Будаўнічы | 1920 | вул. Ф. Скарыны, 25 корп. 1 | 5 | 9 |
Ваенна-тэхнічны | 2003 | пр. Незалежнасьці, д. 59 | 8 | 4 |
Горнай справы і інжынэрнай экалёгіі | 2002 | вул. Я. Коласа, д. 14 | 5 | 4 |
Інжынэрна-пэдагагічны | 1964 | вул. Ф. Скарыны, д. 25/3 | 3 | 4 |
Інфармацыйных тэхналёгіяў і рабататэхнікі | 1983 | вул. Хмяльніцкага, д. 9 | 6 | 5 |
Маркетынгу, мэнэджмэнту і прадпрымальніцтва | 1994 | пр. Незалежнасьці, д. 67 | 6 | 5 |
Машынабудаўнічы | 1934 | вул. Хмяльніцкага, д. 9 | 10 | 6 |
Мэханіка-тэхналягічны | 1958 | вул. Я. Коласа, д. 24 | 10 | 6 |
Прыборабудаўнічы | 1976 | вул. Я. Коласа, д. 22 | 12 | 7 |
Спартова-тэхнічны | 2010 | Галоўны корпус | 3 | 3 |
Транспартных камунікацыяў | 1958 | вул. Ф. Скарыны, д. 25/3 | 4 | 5 |
Тэхналёгіяў кіраваньня і гуманітарызацыі | 2002 | вул. Я. Коласа, д. 14 | 10 | 9 |
Энэргетычнага будаўніцтва | 1986 | пр. Незалежнасьці, д. 67 | 7 | 5 |
Энэргетычны | 1920 | пр. Незалежнасьці, д. 65/2 | 9 | 7 |
Падпарадкаваныя ўстановы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У падпарадкаваньні ўнівэрсытэту знаходзяцца 5 інстытутаў (1. дыстанцыйнай адукацыі, 2. інавацыйных тэхналёгіяў, 3. інтэграваных формаў навучаньня і маніторынгу адукацыі, 4. павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ў новых кірунках разьвіцьця тэхнікі, тэхналёгіі й эканомікі, 5. павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ў мэнэджмэнце і разьвіцьці пэрсаналу), навукова-тэхналягічны парк «Палітэхнік» і досьледны завод «Палітэхнік», цэнтры навукова-тэхнічнай супрацы з 7 краінамі (Вэнэсуэла, Казахстан, Паўднёвая Карэя, Кітай, Латвія, Расея і Сырыя). На 2012 год унівэрсытэт валодаў 12 студэнцкімі інтэрнатамі на 5 тысячаў месцаў[7].
Навучэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Язэп Юхо (1921—2004) — беларускі навукоўца, гісторык права. Доктар юрыдычных навук (1982), прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ (1983).
- Жарэс Алфёраў (1930—2019) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў. Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы.
- Уладзімер Крукоўскі (1937—2022) — беларускі мастак-плякатыст, журналіст. Адзін з аўтараў дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «Пагоня», стваральнік больш як дзьвюхсот плякатаў разнастайнай тэматыкі.
- Юрась Ляўкоў (нар. 1964) — беларускі музыка. Бас-гітарыст гурту N.R.M.
Выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Касьцюкевіч (нар. 1923) — машынабудаўнік. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафэсар (1984). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1975), пазьней працаваў у БНТУ
- Яўген Сідаровіч (нар. 1939) — беларускі навуковец у галіне будаўнічае мэханікі. Доктар тэхнічных навук (2001), пазьней працаваў у БНТУ
- Аляксандар Лакотка (нар. 1955) — беларускі архітэктар, этнограф. Доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001), акадэмік НАН РБ, сябра Саюзу архітэктараў Беларусі
- Тамара Чарняўская (нар. 1934) — беларускі гісторык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры, пазьней працавала ў БНТУ
- Барыс Батура (нар. 1947) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту (2000—2008), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Менскага аблвыканкаму (з 2010). Генэрал-маёр рэзэрву (2011).
- Леў Чайлытка (1938—1997) — заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1993)
- Віктар Даніленка (1936—2017) — беларускі дыплямат
- Аляксандар Герасіменка (1946—2017) — беларускі палітык і дыплямат
- Кастусь Тарасаў (1940—2010) — беларускі пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі
- Яўген Шмыгалёў (1927 або 1928—2000) — інжынэр, адзін з аўтараў артыкула «Курапаты — дарога сьмерці»
- Генадзь Навіцкі (нар. 1949) — прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь (2001—2003), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу (2003—2008)
- Міхаіл Марыніч (1940—2014) — былы міністар замежнаэканамічных сувязяў, былы дэпутат беларускага парлямэнту, былы амбасадар Беларусі ў Латвіі, былы палітвязень. Кандыдат эканамічных навук (1996). Старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту (1990—1991)
- Вячаслаў Кебіч (1936—2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год
- Павал Марыеў (нар. 1938) — беларускі палітык. Герой Беларусі, доктар тэхнічных навук, заслужаны работнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін Жодзіна і Менскай вобласьці (2008). Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2003—2008)
- Уладзімер Папруга (нар. 1960) — беларускі архітэктар-рэстаўратар
- Анатоль Кулагін (нар. 1947) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Кандыдат мастацтвазнаўства (1986)
- Уладзімер Патупчык (нар. 1958) — беларускі дзяржаўны дзяяч
- Віктар Бура (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010). Амбасадар Ў Кітаі (2011—2016)
- Уладзімер Сямашка (нар. 1949) — беларускі дзяржаўны дзяяч, першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі
- Аляксандар Азярэц (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (2006—2013)
- Алесь Асташонак (1954—2004) — беларускі літаратар, перакладчык
- Леанід Анфімаў (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
- Тамара Габрусь (нар. 1945) — беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Доктар мастацтвазнаўства. Сябра Савету па манумэнтальным мастацтве Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003).
- Юры Быкаў (нар. 1964) — ксёндз магістар
- Уладзімер Навіцкі (нар. 1954) — беларускі спартовы журналіст, спартовы тэлекамэнтатар. Начальнік аддзела камэнтароў і падрыхтоўкі тэматычных праграм галоўнай дырэкцыі спартовага вяшчаньня Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі. Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь.
- Віталь Рымашэўскі (нар. 1975) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі»
- Мікалай Ладуцька (нар. 1959) — колішні старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту; генэрал-маёр
- Юры Чыж (нар. 1963) — беларускі прадпрымальнік, адзін з найбагацейшых людзей Беларусі
- Фёдар Стрыкаў (нар. 1947) — ганаровы дарожнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня (2004—2008)
- Яўген Ліпковіч (нар. 1958) — беларускі грамадзкі актывіст і блогер
- Аляксандар Кулікоўскі (нар. 1906) — вучоны ў галіне мэханізацыі торфаздабычы, кандыдат эканамічных навук, кандыдат тэхнічных навук
- Аркадзь Моркаўка (1900—1957) — беларускі паэт
- Сяргей Ханжанкоў (1942—2016) — арганізатар і кіраўнік маладзёвай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 гадох і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску
- Ігар Войтаў (нар. 1961) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Доктар тэхнічных навук. Старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях (2009—2013).
- Мікалай Зайчанка (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь (2003—2009). Кандыдат эканамічных навук.
- Максім Клімковіч (нар. 1958) — беларускі пісьменьнік, драматург
- Пётар Пётух (нар. 1950) — старшыня Менскага аблвыканкама (1994—1998), генэральны дырэктар «Белтрансгаз» (1998—2004)
- Алесь Белы (нар. 1968) — беларускі гісторык. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя. Ляўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча 2001 году і Прэміі Міжнароднага Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі за найлепшую кнігу па гісторыі Беларусі 2013 году.
- Алег Масьліеў (нар. 1978) — беларускі архітэктар
- Іван Арабейка (нар. 1942) — беларускі паэт
- Леанід Лукша (1930—2011) — беларускі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафэсар. Заслужаны дзяяч навукі Беларусі.
- Уладзімер Юрэвіч (1916—2005) — беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Адказны сакратар Камітэту па дзяржаўных прэміях БССР (з 1985). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1953 году. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1976). Дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы (1970—1972).
- Упендра Махата (нар. 1960) — нэпальскі прадпрымальнік, дыплямат. Ганаровы генэральны консул Каралеўства Нэпал у Рэспубліцы Беларусь, прэзыдэнт Расейска-нэпальскай палаты па камэрцыі і прамысловасьці. Кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў БНТУ (2007). Прадпрымальнік году РФ (2007).
Выкладчыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юры Чантурыя (нар. 1949) — беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Доктар архітэктуры, прафэсар. Чалец-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, замежны чалец Расейскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук.
- Мікола Купава (нар. 1946) — беларускі мастак. Уладальнік найвышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва ў Беларусі — Дыплёма і мэдаля імя Францішка Скарыны, ляўрэат прэміі Беларускага Фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі, пераможца конкурсу «Вечныя месты». Сябра Саюзу мастакоў (з 1978).
- Анатоль Мяцельскі (нар. 1950) — беларускі матэматык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1998), прафэсар (1999).
- Генадзь Лаўрэцкі (нар. 1958) — беларускі архітэктар і мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства. Узначальвае архітэктурна-мастацкую раду Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы.
- Лявон Більдзюкевіч (1895—1942) — беларускі пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч.
- Уладзімер Стральцоў (1905—2001) — беларускі й расейскі кінарэжысэр, аўтар шэрагу кінастужак. Сябар Саюзу кінэматаграфістаў БССР ад 1957.
- Міхась Гурын (нар. 1941) — беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1991).
- Мікалай Мікулік (нар. 1932) — беларускі навукоўца ў галіне прыкладной матэматыкі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафэсар (1991). Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (1995).
- Міхась Бельскі (1921—1988) — беларускі мастак, графік.
- Леанід Ліпінскі (1921—1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафэсар (1974).
- Захар Дудзіч (1913—2002) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафэсар (1970).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Навучальны год 2011-2012: лічбы і факты // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 1 верасьня 2012 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
- ^ Надзея Нікалаева Будучыня навукова-тэхнічнага прагрэсу — у руках выпускнікоў БНТУ // Зьвязда : Газэта. — 18 лістапада 2005. — № 225 (25557). — ISSN 1990-763x.
- ^ Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (Менск) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Праверана 27 лютага 2013 г.
- ^ Пералік матэрыяльных аб'ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь
- ^ Абитуриенту // Белорусский национальный технический университет (БНТУ/BNTU) Праверана 1 сакавіка 2023 г.
- ^ Факультет транспортных коммуникаций – Факультеты – Белорусский национальный технический университет (БНТУ/BNTU)
- ^ БДУ і БНТУ плянуюць забясьпечыць у гэтым годзе інтэрнатам амаль палову іншагародніх студэнтаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 жніўня 2012 г. Праверана 27 лютага 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каталёг бібліятэкі (рас.)
- Рэпазітар БНТУ (рас.)
- Блог бібліятэкі (рас.)
- Твітэр бібліятэкі (рас.)
- Студэнцкі партал БНТУ (рас.)