Сэнт-Олбанз
| Сэнт-Олбанз | |||||
| Населены пункт | |||||
Катэдрыльны сабор Сэнт-Олбанзу | |||||
| |||||
| Краіна | Вялікабрытанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Графства | Гэртфардшыр | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 18,1 км² | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°45′08″ пн. ш. 0°20′19″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 57 795 чал. (2011) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +01 727 | ||||
| Сайт | stalbans.gov.uk | ||||
| Сэнт-Олбанз на мапе Вялікабрытаніі Сэнт-Олбанз | |||||
Сэнт-Олбанз (па-ангельску: St Albans) — горад у Вялікабрытаніі, які месьціцца ў графстве Гэртфардшыр у паўднёва-ўсходняй частцы Ангельшчыны. Месца пралягае на адлегласьці 31 км на поўнач ад цэнтральнай частцы Лёндану. Гэта быў першы буйны горад на старой рымскай дарозе Ўотлінг-стрыт для падарожнікаў, якія едуць на поўнач.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэрыторыю сучаснага гораду раней насялялі кельцкія плямёны. Рымскі горад Вэруляміюм, другі па велічыні горад у Рымскай Брытаніі пасьля Ляндыніюма (сучасны Лёндан), быў пабудаваны побач з сучасным горадам у даліне ракі Вэр. Пасьля сыходу рымлянаў горад знаходзіўся ў складзе Мэрсіі.
Сярэднявечны горад вырас на ўзгорку на ўсход ад бэнэдыктанскага абацтва Сэнт-Олбанз. У гэтым месцы, паводле легендаў, быў забіты першы брытанскі хрысьціянскі пакутнік Сьвяты Олбан да 324 году. Менавіта ў Сэнт-Олбанзе месьцілася галоўнае абацтва ў Ангельшчыне.
У царкве Сьв. Міхаіла знаходзяцца помнік і магіла знакамітага Фрэнсіса Бэкана, які меў тытул барона Вэруламскага і віконта Сэнт-Олбанза.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад мае дзьве чыгуначныя станцыі.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сэнт-Олбанз мае насычанае культурнае жыцьцё, у месцы рэгулярна праводзяцца опэрныя канцэртамі і ладзяцца тэатральныя пастаноўкі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Сэнт-Олбанз(недаступная спасылка) на сайце Domesday Book
- Музэі гораду