Перайсьці да зьместу

Люцыюс I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люцый І
Lucіus
Люцый І, Папа Рымскі
Люцый І, Папа Рымскі
Пачатак папства25 чэрвеня 253
Канец папства5 сакавіка 254
ПапярэднікКарнэлі
НаступнікСтэфан I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся ?
Рым
Памёр 5 сакавіка 254
Дэнамінацыяхрысьціянства і Каталіцкая царква[1]
Бацькі Парфірыян
?
Заняткікаталіцкі сьвятар
Дзень памяці4 сакавіка

Люцый І (па-лацінску: Lucіus І; ? — 5 сакавіка 254) — 22-і Папа Рымскі (з 25 чэрвеня 253 году па 5 сакавіка 254 году).

Люцый нарадзіўся ў Рыме й быў сынам Парфірыяна. Папам быў абраны, імаверна, 25 чэрвеня 253 году. Яго абраньне адбылося падчас ганеньняў, якія выклікалі выгнаньне яго папярэдніка Карнелія. Люцый таксама быў выгнаны неўзабаве пасьля атрыманьня сьвятарства, але змог атрымаць дазвол на вяртаньне.

Люцый згадваецца ў лістах Кіпрыяна Картагенскага у сувязі з навацыянскім расколам. Яго сьвята адзначаецца 5 сакавіка. Гэтая дата адзначана ў Рымскім Мартыралогу:

«На могілках Каліста на Апіянскай дарозе ў Рыме пахаваны сьв. Люцый, папа, пераемнік сьв. Карнілія, за веру ў Хрыста ён перанёс выгнаньне й дзейнічаў як выдатны спаведнік, з памяркоўнасьцю й асьцярожнасьцю, у цяжкія часы»[2].

Памёр 5 сакавіка 254 году.

У 1969 годзе сьвята папы Люцыя было выключана з «Галоўнага рымскага календара», збольшага з-за неабгрунтаванасьці званьня «мучаніка», зь якім ён раней шанаваўся[3]. Адзначаны ў Lіber Pontіfіcalіs як мучанік, пацярпелы пры Валерыяне, ён памёр да пачатку ганеньняў, якія пачаліся пасьля сакавіка 254 году[4].

Надмагільле папы Люцыя існуе дагэтуль у катакомбах сьв. Каліста. Яго мошчы былі пасьля перанесены ў царкву Санта-Чэчылія-ін-Трастэверэ разам з мошчамі сьв. Цэцыліі й іншымі. Яго галава захоўваецца ў рэлікварыі Сабора сьв. Ансгара ў Капэнгагене. Гэтая рэліквія была прывезена ў Роскіле каля 1100 году, пасьля таго як сьв. Люцый быў абвешчаны заступнікам Даньні й вострава Зеландыя. Паводле легенды, жыхароў Роскіле даймалі дэманы, якія нічога не баяліся, акрамя чэрапа Люцыя. Пасьля Рэфармацыі чэрап быў выстаўлены ў зале Каралеўскага палаца Фрэдэрыка ІІІ у Капэнгагене разам з акамянелым эмбрыёнам і іншымі адметнымі экспанатамі, пазьней перададзены ў Нацыянальны музэй Даньні й у 1908 годзе вернуты каталіцкай парафіі. Галава папы Луцыя зьяўляецца адной зь нямногіх рэліквій, якая перажыла Рэфармацыю ў Даньні.

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  2. ^ Romae via Appia in coemeterio Callisti, depositio sancti Lucii, papae, qui, sancti Cornelii successor, pro Christi fide exsilium passus est et, fidei confessor eximius, in angustiis tempestatibus suis moderatione ac prudentia se gessit [Martyrologium Romanum (Libreria Editrice Vaticana, 2001 ISBN 978-88-209-7210-3), die 5 martii].
  3. ^ Calendarium Romanum (Libreria Editrice Vaticana 1969), pp. 88 and 118
  4. ^ St. Lucius I Архіўная копія ад 2017-12-31 г.