Людвік Канстантын Пацей
Людвік Канстантын Пацей | |
Герб Вага | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1664[1][2][3] |
Памёр | 30 студзеня 1730 або 3 студзеня 1730[4] |
Род | Пацеі |
Бацькі | Леанард Габрыель Пацей Рэгіна з Агінскіх |
Жонка | Анэлія з Загароўскіх Эмэрэнцыяна з Варшыцкіх |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Людвіка Мар'яна |
Дзейнасьць | дыплямат |
Людвік Канстантын Пацей (1664 — 3 студзеня 1730) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі вялікі літоўскі (1703—1707), гетман польны (1709) і вялікі літоўскі (з 1709), адначасна кашталян (1709—1722) і ваявода віленскі (з 1722).
Быў старостам ваўкавыскім, воўпенскім і шарашоўскім.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Пацеяў гербу Вага, сын Леанарда Габрыеля, ваяводы віцебскага, і Рэгіны з Агінскіх. Меў брата Казімера Аляксандра, ваяводу віцебскага.
Служыў у літоўскім войску, браў удзел у бітвах з туркамі і крымскімі татарамі ў Вугоршчыне, Малдове і ўва Ўкраіне. Атрымаў некалькі ўрадаў, у тым ліку берасьцейскага земскага пісара (1687 год), падкаморыя (1689 год), пісара польнага літоўскага (1697 год), стражніка вялікага літоўскага (1698 год) ды іншыя.
Абіраўся паслом на соймы, належыў да супраціўнікаў гегемоніі роду Сапегаў у Вялікім Княстве. Удзельнік канфэдэрацыі супраць Сапегаў (1696 год). Быў адным з ініцыятараў ураўнаваньня правоў літоўскай (беларускай) шляхты з польскай на сойме 1697 году. Камандаваў аддзелам у бітве пад Алькенікамі (18 лістапада 1700 году), па перамозе над Сапегамі, атрымаў значнае багацьце ад захопленых магнацкіх маёнткаў.
Наладзіў кантакты з дыпляматамі Маскоўскай дзяржавы. Вызначыўся ў Вялікай Паўночнай вайне (1700—1721), калі на чале 3-тысячнага войска адбіваў швэдзкія напады на Вільню, захапіў Тыкоцін, перамог пад Канецполем Станіслава Ляшчынскага. Пры падтрымцы маскоўскага гаспадара Пятра I фактычна сканцэнтраваў у сваіх руках уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Быў адным э арганізатараў Віленскай канфэдэрацыі (1716 год). Падтрымліваў кантакты з Маскоўскай дзяржавай, знаходзіўся ў апазыцыі да Аўгуста Моцнага, але потым замірыўся зь ім. У канцы жыцьця выступаў супраць спробаў узмацніць каралеўскую ўладу[5].
Першы раз ажаніўся ў 1700 годзе з Анэліяй Загароўскай, другі — у 1717 годзе з Эмэрэнцыянай Варшыцкай. У другім шлюбе меў дачку Людвіку Мар’яну.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Я. Купецкі, 1711—1712 гг.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
З касьцёла паўлінаў у Валодаве, XVIII ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ludwik Konstanty Pociej // NUKAT — 2002.
- ^ Ludwik Konstanty Pociej // MAK (пол.)
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 130. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 76, 153.
- ^ Грыцкевіч А. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 420.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|