Перайсьці да зьместу

Станіслаў Кезгайла (сын Яна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Кезгайла

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1450
Памёр 1527
Пахаваны
Род Кезгайлы
Бацькі Ян Кезгайла
Дзеці Ян, Мікалай, Станіслаў, Барбара
Дзейнасьць дыплямат

Станіслаў Кезгайла (мянушка Рэкуць; каля 1450 — 1527[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі1486) адначасна кашталян троцкі (14991522), гетман найвышэйшы (15011503) і кашталян віленскі1522).

Пры падзеле бацькоўскіх маёнткаў атрымаў частку Дзевялтова, Крожаў і іншых на Жамойці, Мсьцібогаў, Ракаў, частку Бакштаў, паводле тэстамэнту цёткі Мілохны — частку Налібакаў і Дзераўную ў Менскім павеце. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Зэльву ў Ваўкавыскім павеце, сёлы ў Любашанскім старостве, праз шлюб — Палачаны, Лужаны і Занарач у Ашмянскім павеце[3].

Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Яна, кашталяна віленскага. Меў брата Мікалая.

Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Алехны Судзімонтавіча. У шлюбе меў сыноў Мікалая, Яна і Станіслава, а таксама дачку Барбару, якая выйшла за Яна Забярэзінскага.

  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 257. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 80.
  3. Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 81.