Андрэй Завіша
Выгляд
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1557 |
Памёр | люты 1604 |
Род | Завішы |
Бацькі | Ян Завіша Яўхімія зь Вярбіцкіх |
Жонка | Соф’я з Валовічаў |
Дзеці | Крыштап, Мікалай, Барбара, Соф’я |
Дзейнасьць | дзяржаўны дзяяч |
Андрэ́й Заві́ша (каля 1557 — люты 1604) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода менскі (1596—1598), падскарбі вялікі літоўскі (з 1598).
Валодаў часткай маёнтку Бакшты, ад якога пісаўся «на Бакштах Завіша»[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Яна і Яўхіміі Вярбіцкай.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Выбіваў свой герб «Лебедзь» на літоўскіх траяках 1598—1603 гадоў.
Падбраўся шлюбам з Соф’я Валовіч, зь якой меў сыноў Крыштапа і Мікалая, а таксама дачок Барбару і Соф’ю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 639.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 621 с.: іл. ISBN 985-6302-21-8.