Бэнэдыкт Павал Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бэнэдыкт Павал Сапега
Б. П. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
Б. П. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1643
Памёр 12 жніўня 1707
Бэрлін, Каралеўства Прусія[d]
Род Сапегі
Бацькі Павал Ян Сапега
Ганна Барбара з Копацяў
Жонка Ізабэла з Тарлаў
Дзеці Міхал Юзэф
Дзейнасьць вайсковец

Бэнэдыкт Павал Сапега (каля 1643 — 12 жніўня 1707, Бэрлін) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1663—1665), стольнік (1665—1670) і крайчы вялікі літоўскі (1670), падскарбі надворны (1670—1676) і вялікі літоўскі (з 1676). Трымаў Слонімскае староства.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Лявона Базыля і Францішка Стэфана.

3 1657 навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Грацы (Аўстрыя), з 1661 працягваў адукацыю ў Лёвэнскім унівэрсытэце (Гішпанскія Нідэрлянды), у 1663—1664 падарожнічаў па Заходняй Эўропе.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. На элекцыйным сойме 1674 быў маршалкам і спрыяў абраньню на сталец Яна Сабескага, што спрычынілася да ўсталяваньня гегемоніі Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Намагаўся сілай ліквідаваць рух сваіх супраціўнікаў («рэспубліканцаў»), 15 кастрычніка 1700 ягонае войска напала на аддзел шляхты пад Ашмянамі і разьбіла яго. Аднак у Алькеніцкай бітве (18 лістапада 1700) пацярпеў паразу і, паранены, уцёк у Курляндыю.

У сакавіку 1702 перайшоў на бок швэдзкага караля Карла XII і ўдзельнічаў у ягонай кампаніі ў Каралеўстве Польскім. Сойм 1703 пазбавіў Б. П. Сапегу пасадаў і тытулаў.

Удзельнічаў у Варшаўскай канфэдэрацыі (1704), якая скінула са стальца Аўгуста Моцнага. Новы кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі ў 1705 вярнуў яму пасаду падскарбія вялікага. Далучыўся да войска С. Ляшчынскага, зь якім удзельнічаў у выправе на Літву ў 1706, потым у маршы швэдзкай арміі ў Саксонію[1].

Пабраўся шлюбам з Ізабэлай Тарла (у 1668), зь якой меў сыноў Міхала Юзэфа, Францішка Караля і Казімер Юзэфа. Пахавалі Б. П. Сапегу ў парафіяльным касьцёле ў Сямятычах[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 549.
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 70.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]