Крыштап Нарушэвіч
Герб «Вадвіч» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 1570 |
| Памёр | 1630 |
| Род | Нарушэвічы |
| Бацькі | Мікалай Ян Нарушэвіч Барбара з Кунцэвічаў |
| Жонка | Альжбета з Шымковічаў |
| Дзеці | Станіслаў, Ян, Казімер, Аляксандар Крыштап |
Крыштап Нарушэвіч (каля 1570 — 1630) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (1613—1624), падскарбі дворны (1615—1618) і вялікі літоўскі (з 1618), адначасна пісар вялікі літоўскі.
Валодаў Гайнусішкамі (Троцкі павет), Мажэйкавам і Лебадой (Лідзкі павет). Трымаў Ушпальскае і Навадворскае староствы[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Мікалая Яна, падскарбія вялікага літоўскага, і Барбары з Кунцэвічаў[2]. Меў братоў Мікалая і Яна.
Навучаўся за мяжою, падарожнічаў па Нямеччыне і Італіі. У 1611 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
Ажаніўся з Альжбетай Шымковіч. У шлюбе меў сыноў Станіслава, Яна, Казімера, Аляксандра Крыштапа.
Герб на манэтах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У часе працы падскарбіем вялікім літоўскім выбіваў свой герб на манэтах ВКЛ:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.
- ↑ Minakowski M. J. Ci wielcy Polacy to nasza rodzina. Wyd. 3. — Kraków: Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, 2008.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0