Ян Міхал Салагуб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ян Міхал Салагуб
Ян Міхал Салагуб, каля 1740
Ян Міхал Салагуб, каля 1740
Herb Prawdzic.svg
Герб «Праўдзіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1697
Памёр 5 траўня 1748
Сава[d], Аршанскі павет, Віцебскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Пахаваны Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Род Салагубы
Бацькі Геранім Салагуб
Кацярына з Гротгусаў
Жонка Алена з Шамоўскіх
Крыстына з Крышпін-Кіршэнштайнаў
Тэрэза з Агінскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Кацярына, Юзэф Антоні, Антоні Юзэф, Ганна

Ян Міхал Салагуб (каля 1697 — 5 траўня 1748[2]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (1724—1731) і падскарбі вялікі літоўскі (1731—1746), ваявода берасьцейскі (з 1746).

Быў старостам рэчыцкім, азярышчанскім, стралецкім і саньніцкім. Кавалер ордэна Белага Арла (1732)[3].

Валодаў Горы-Горкамі, Чарэяй, Туравам, Івянцом.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алена з Шамоўскіх

Прадстаўнік шляхецкага роду Салагубаў гербу «Праўдзіч», сын Гераніма (каля 1640 — 1708), чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротгусаў.

Зрабіў выдатную палітычную кар’еру. 16 лютага 1713 атрымаў урад чашніка жамойцкага, 22 верасьня 1722 — падкаморыя гастынскага. З 24 сакавіка 1724 стаў лоўчым вялікім літоўскім, таго ж году быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага. Абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1729 і 1747[4]. 16 сьнежня 1731 атрымаў урад падскарбіся вялікага літоўскага, 24 лістапада 1746 — ваяводы берасьцейскага. Пахаваны ў касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску[5].

Першы раз ажаніўся ў 1706 з Аленай (да 1685 — 1727), дачкой кашталяна гастынінскага Яна Шамоўскага. Другі раз — 28 лютага 1728 з Крыстынай (пам. у 1751), дачкой ваяводы віцебскага Андрэя Казімера Крышпін-Кіршэнштайна і ўдавой харунжага надворнага літоўскага Казімера Пакаша. Трэці раз — у ліпені 1739 з Тэрэзай (1720—1773), дачкой ваяводы віленскага Казімера Дамініка Агінскага. Другі і трэці шлюбы былі бядзьдзетнымі. Дзеці ад першага шлюбу:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Антоні Юзаф Салагуб
  2. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Салагубы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 537.
  3. ^ Męclewska М. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008. — Warszawa: Zamek Królewski, 2008.
  4. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Салагубы // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 209.
  5. ^ Jan Sołłohub h. Prawdzic Drzewo genealogiczne plewako Праверана 21 кастрычніка 2014 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]