Кіеў
Кіеў лац. Kijeŭ | |||||
укр. Київ | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 482 | ||||
Магдэбурскае права: | 1494 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Кіраўнік мескай дзяржаўнай адміністрацыі: | Віталь Клічко | ||||
Плошча: | 835,58 км² | ||||
Вышыня: | 179 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 10 раёнаў | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | ▲ 2 950 819 чал. (2019)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 3531,46 чал./км² (2019) | ||||
аглямэрацыя: | ~4 000 000 чал. | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 82,2%, расейцы — 13,1%, жыды — 0,7%, беларусы — 0,6%, палякі — 0,3% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-44 | ||||
Паштовыя індэксы: | 01000—06999 | ||||
КОАТУУ: | 8000000000 | ||||
Нумарны знак: | 11, АА | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°27′0″ пн. ш. 30°31′25″ у. д. / 50.45° пн. ш. 30.52361° у. д.Каардынаты: 50°27′0″ пн. ш. 30°31′25″ у. д. / 50.45° пн. ш. 30.52361° у. д. | ||||
Кіеў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Кіеўская меская рада (укр.) |
Кі́еў (укр. Київ; Uk-Київ2.oga ) — сталіца і найбуйнейшае места Ўкраіны, цэнтар Кіеўскай вобласьці. Насельніцтва Кіева складае каля 3 млн жыхароў, што робіць гэтае места адным з найбуйнейшых у Эўропе.
Кіеў — культурны, палітычны, навуковы, прамысловы і транспартны цэнтар Украіны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва места паходзіць ад імя Кыя — старэйшага з трох братоў, які паводле легенды, стаў заснавальнікам Кіева. Адна з тых легендаў дайшла да нас у летапісе ХІІ стагодзьдзя «Аповесьць мінулых часоў»: «Быша три братья — единому имя Кий, а другому Щек, а третьему Хорив и сестра их Лыбедь. Седяше Кий на горе, идеже ныне оувоз Боричев, а Щек седяше на горе, идеже ныне зовется Щековица, а Хорив на третьей горе, от него же прозвася Хоревица, и створиша град, во имя брата своего старейшего и нарекоша имя ему Киев. И бяше около града лес и бор велик, и бяху ловяща зверь, бяху мужи мудры и смыслени, и нарицахуся Поляне, от них же суть Поляне в Киеве и до сего дня».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваньне места
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіеў быў заснаваны, згодна са сьцьвярджэньнямі археолягаў, у канцы V стагодзьдзя — першай палове VI стагодзьдзя. Аднак гэтыя дадзеныя ўсё часьцей аспрэчваюцца.
Заснаваньне Кіева, як і шматлікіх іншых местаў, абвеянае паэтычнымі легендамі. Археялягічныя дасьледваньні высьветлілі, што першае гарадзкое пасяленьне на тэрыторыі Падолу зьявілася не раней за 880-я рокі.[2]
Згодна з традыцыйным гледзішчам, з 882 року Кіеў быў сталіцай Кіеўскае Русі. Бізайнтыйскі імпэратар Канстанцін Багранародны, які пісаў у сярэдзіне X стагодзьдзя, адзначаў, што Кіеў меў іншую назву — Самватас. Імаверна, яна была або старажытнай назвай места, або ягоным пазначэньнем у неславянскім асяродку. Гэтае слова, магчыма, паходзіць з хазарскай мовы і азначае «верхнія ўмацаваньні». Вынікі некаторых археалягічных раскопак даюць падставу меркаваць, што ўжо ў VI—VII стагодзьдзях пасяленьні на правым беразе Дняпра можна разглядаць гарадзкімі.[3] Гэтая канцэпцыя, якая падмацоўвалася сьвяткаваньнямі ў 1982 року 1500-годзьдзя Кіева, разглядалася як агульна прынятая. Але, ў супрацьлегласьць да «юбілейной канцэпцыі» частка гісторыкаў ды археолягаў мяркуе, што заснаваньне Кіева як места адбылося VIII—Х стагодзьдзях. Толькі ў канцы гэтага пэрыяду навакольныя пасяленьні зьліліся ў адзінае пасяленьне гарадзкога характару.[4]
VIII—XIII стагодзьдзі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напрацягу VIII—XII стагодзьдзяў Кіеў быў сталіцай старажытнаславянскай дзяржавы Русь (гістарычны тэрмін Кіеўская Русь), якая з IX стагодзьдзя распасьціралася ад Балтыйскага да Чорнага мораў.
Выгоднае геаграфічнае становішча Кіева на водным гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі» па Дняпры спрыяла ягонаму хуткаму разьвіцьцю. У ІХ ст. і першай палове Х стагодзьдзя Кіеў ужо лічыўся найбуйнейшым гандлёвым і культурным местам тагачаснай Усходняй Эўропы, празь яго праходзіў транзытны гандаль паміж Захадам ды Ўсходам. Ужо ў IX стагодзьдзі тут пражывала больш за 50 000 жыхароў, было каля 400 цэркваў, 8 кірмашоў, адна з найвялікшых бібліятэк хрысьціянскага сьвету. Дзякуючы дынастычным шлюбам Кіеў меў сувязь з рознымі краінамі Эўропы.
- 988 рок — князь Уладзімер увёў хрысьціянства на Русі, пасьля чаго Кіеў стаў адным з найбуйнейшых цэнтраў хрысьціянства.
- 8 сакавіка (12 сакавіка) 1169 року Кіеў быў зруйнаваны войскам растова-суздальскага князя Андрэем Багалюбскім.
- 2 студзеня 1203 року Кіеў быў разрабаваны князямі Рурыкам Расьціслававічам ды Алегавічамі разам з полаўцамі.
- 6 сьнежня 1240 року Кіеў захапілі ды зруйнавалі войскі Батыя.
Пасьля татарскае навалы места было адбудаванае.
XIV—XVII стагодзьдзі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1363 рок — Кіеў быў далучаны да Вялікага Княства Літоўскага;
- 1416 рок — крымскія татары абрабавалі ды зруйнавалі Кіеў;
- 1471 рок — Кіеў зрабіўся сталіцай Кіеўскага ваяводзтва ВКЛ[5];
- 1494—1497 рокі — Кіеў атрымаў мескае права (Магдэбурскае права);
- 1569 рок — паводле Люблінскае вуніі Кіеў далучаны да Польскае кароны;
- 1596 рок — утварэньне Кіеўскай грэка-каталіцкай мітраполіі;
- 1615 рок — заснаваньне друкарні пры Кіева-Пячэрскай лаўры;
- 1615 рок — адкрыцьцё Кіева-Магілянскай акадэміі;
- 1634—1644 рокі — адбудаваны Кіеўскі Сафійскі сабор, а ў 1635—1636 рокі — Выдубіцкі манастыр;
- 1647 рок — адкрыцьцё Кіеўскага езуіцкага калегіюма;
- 1667 рок — згодна з Андрусаўскім замірэньнем, Рэч Паспалітая згадзілася на часовую перадачу Масковіі Кіева і яго прадмесьцяў у радыюсе 1 мілі да 15 красавіка 1669 року[6], аднак маскоўскі цар не палічыў патрэбным трымацца гэтай дамовы. Кіеў зрабіўся рэзыдэнцыяй маскоўскага ваяводы, месцам дысьлякацыі расейскага гарнізону (для якога на пачатку XVIII стагодзьдзя пабудаваная Пячэрская фартэцыю), адначасова застаючыся цэнтрам казацкага Кіеўскага палку ды казацкае Кіеўскае сотні.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места разьмешчанае на поўначы Ўкраіны, паабапал Дняпра (даўжыня ўздоўж берага — больш за 20 км), ніжэй вусьця ракі Дзясна на мяжы Палесься ды лесастэпу. Большая частка места ляжыць на высокім правым беразе Дняпра, які вельмі парэзаны густой сеткай яраў і лагчынаў, меншая частка («Нове місто») — на нізкім левым беразе ракі.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат лагодна-кантынэнтальны. Сярэднемесяцовыя тэмпэратуры студзеня складаюць −5,5 °C, ліпеня +19,2 °C. Абсалютны мінімум — −32.2 °C (люты 1929), абсалютны максымум — +39,9 °C (жнівень 1898). Сярэднегадавая колькасьць ападкаў — 649 мм, максымум ападкаў прыпадае на ліпень (88 мм), мінімум — на кастрычнік (35 мм). Узімку ў Кіеве ўтвараецца сьнежны покрыў, сярэдняя вышыня покрыву ў лютым — 20 см, максымальная — 440 см.[7]
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад падзяляецца на 10 раёнаў
Гістарычныя назвы частак гораду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На левым беразе Дняпра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выгураўшчына-Траешчына
- Вясёлкавы
- Кібальчыча
- Васкрасенка
- Кулікова
- Паўночна-Броварскі масіў
- Мікольская слабада
- Лясны
- Дарніца
- Левабярэжны
- Русанаўка
- Беразьнякі
- ДВРЗ
- Асакаркі
- Пазьнякі
- Харкаўскі
- Чырвоны хутар
На правым беразе Дняпра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2015 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
247 723 | 493 873 | 846 724 | 1 104 334 | 1 631 908 | 2 143 855 | 2 587 945 | 2 611 327 | 2 887 974 |
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ўкраінская мова | расейская | беларуская | армянская |
---|---|---|---|
72,15% | 25,27% | 0,12% | 0,08% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У X—XIII стагодзьдзях аснову эканомікі Кіева складалі сельская гаспадарка, рамяство і гандаль. У горадзе працавалі рамесьнікі больш за 60 спэцыяльнасьцяў, як то ганчары, кавалі, ліцейшчыкі, вытворцы шкла, апрацоўшчыкі косьці, дрэва і каменьня. На XI стагодзьдзе ў горадзе дзейнічалі 8 рынкаў, найбуйнейшымі зь якіх былі «Бабін таржок» у княжым горадзе і «Тарговішча» на Падоле. З Кіеву імпартавалі сыравіну, як то мех, мёд, воск, скуры і хлеб, і рамесныя вырабы, як то зброя, упрыгожваньні. У горадзе стала пражывалі славяне, бізантыйцы, габрэйскія і эўрапейскія купцы.
На 2005 год ВРП склаў 32 мільярдаў даляраў, што было шостым месцам сярод гарадоў цэнтральна-ўсходняй Эўропы пасьля Масквы, Прагі, Будапэшту, Варшавы і Бухарэсту. ВРП на душу насельніцтва склаў 12 тысячаў даляраў. Рост ВРП за 2006 год склаў 5,3%. На Кіеў прыходзіцца 5,6% насельніцтва Ўкраіны, 20% СУП, 30% прамых замежных інвэстыцыяў. СУП на душу насельніцтва на 75% вышэй за сярэдні паказчык у краіне.
Сэктары сфэры паслуг, якія робяць асноўны ўнёсак ў эканоміку Кіеву — транспарт і камунікацыі, дробны і аптовы гандаль, нерухомасьць, юрыдычныя і фінансавыя паслугі. Ключавымі сэктарамі эканомікі, якія зьведваюць рост у апошні час, ёсьць розьнічны гандаль, інфармацыйныя тэхналёгіі і фінансы[8].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Міхайлаўскі Залатаверхі сабор
-
Вялікая званіца Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Сафійскі сабор
-
Андрэеўская царква
-
Марыінскі палац
-
Вул. Хрэшчацік
-
Дом з хімэрамі
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кіеўскае ваяводзтва
- Кіеўскі мэтрапалітэн
- Акадэммястэчка (жылы масіў)
- Першы канал Украінскага радыё
- Радыё «Прамень»
- Украінскае радыё «Культура»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2019 PDF (укр.)
- ^ П. Т. Тронько: «Академик Борис Рыбаков, когда мы решали вопрос, сколько Киеву лет (были Патон, я, Рыбаков и Толочко), сказал: „Я убеждён, что Киеву более чем 2000 лет, но у меня нет таких данных, на 1500 — есть“»
- ^ Толочко П. П. Новые археологические исследования Киева (1963—1978) // Новое в археологии Киева. — Киев, 1981.
- ^ Рабинович М. Г. Из истории городских поселений восточных славян. В кн.: История, культура, фольклор и этнография славянских народов. М. 1968. С. 134
- ^ Кіеўскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 90
- ^ Валерый Грынявецкі. Кіеў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 90
- ^ [1] Клімат Кіева
- ^ Jones Lang LaSalle, Emerging City Winners Profiles: Ukraine, Kiev
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ніка Вялічка (27 красавіка 2012) Кіеў. Мультымэдыя-часопіс «34». Праверана 28 красавіка 2012 г.
- Кіеўская меская рада (укр.)