Перайсьці да зьместу

Герб Кіева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Кіева
Апісаньне
Зацьверджаны 1995

Герб Кіева — афіцыйны сымбаль гораду Кіеў, сталіцы Ўкраіны, зацьверджаны пастановай Кіеўскай гарадзкой рады № 57 ад 18 красавіка 1995 году.

Афіцыйнае апісаньне гербу:


« Архангел Міхаіл сымбалізуе сьветлыя сілы, гатовыя абараняць Кіеў ад бед.

Фігура Архангела Міхаіла ў белай княжацкай кашулі, воінскім уборы з срэбнымі дасьпехамі, дэкарыраваны стылізаваным дыскам Сонца, намаляваны на блакітным фоне старажытнарускага (вараскага) шчыта. У правай руцэ Архангела Міхаіла - павернуты ў бок агністы меч, сымбаль абароны, у левай — срэбны шчыт у залатым апраўленьне з выявай залатога крыжа, сымбаля сьвятла і хрысьціянскай веры. Цёмна-малінавы плашч, па старажытнарускай традыцыяй, змацаваны з правага боку залатой фібулай.

Белыя архангельскія крылы ўпрыгожаны залатымі палосамі. Залаты німб - сымбаль сьвятасьці.

(па-ўкраінску: Архангел Михаїл символізує світлі сили, готові боронити Київ від лиха.

Постать Архангела Михаїла у білій княжій сорочці, військовому вбранні з срібним обладунком, декорованим стилізованим диском Сонця, зображено на блакитному тлі давньоруського (варязького) щита. У правій руці Архангела Михаїла — повернутий у бік вогняний меч, символ захисту, у лівій — срібний щит у золотому облямуванні із зображенням золотого хреста, символ Світла та Християнської віри. Темно-малиновий плащ, за давньоруською традицією, скріплений з правого боку золотою фібулою. Білі Архангельські крила прикрашені золотими смугами. Золотий німб — символ святості)[1]

»

Найстарэйшая выява герба гораду Кіеў зьмяшчаецца ў гербоўніку Конрада Грунэнбэрга ад 1480 году[2].

Раней зьяўленьне гарадзкога герба зьвязвалі з атрыманьнем Магдэбургскага права. Паводле апошніх дасьледаваньняў, Кіеў атрымаў магдэбургскі прывілей у 1494 годзе. Аднак зьвесткі пра герб у гэты пэрыяд невядомыя.

Дасьледчык кіеўскіх пячатак Канстанцін Анціповіч датаваў найстаражытную пячатку з гербам гораду прыкладна 1500 годам[3]. На ёй у акругленым шчыце намаляваны лук са стралой (ці двума стрэламі), які нацягваюць дзьве вылучаныя з воблака рукі. Верагодна, такі герб сымбалізаваў змагарнае значэньне Кіева, жыхары якога пастаянна абараняліся ад нападаў ворагаў, пераважна татараў. Лук фігураваў у Эўрапейскай геральдыцы як сымбаль дзікіх і ваяўнічых народаў або рэгіёнаў, дзе вядзецца вайна[4].

У гербоўніку Барташа Папроцкага «Гняздо цноты…» (1578 год) паказана, што на гербе горада Кіева быў намаляваны Святы Юрый[5].

Герб з лукам прабыў кіеўскім гербам аж да XVIII стагодзьдзя. Яго выява зафіксавана на гарадзкіх харугвах XVII стагодзьдзя, якое захоўваецца ў трафэйнай калекцыі ваеннага музэя Стакгольму. Хоць у позьнім Сярэднявеччы Кіеўскім гарадзкім гербам была «рука з лукам», гербам кіеўскай зямлі служыў архангел. Кіеўскае ваяводзтва ў складзе Польскай Кароны Рэчы Паспалітай мела такі герб: чырвоны шчыт з выявай срэбнага анёла з апушчаным мячом і ножнамі[6].

У 1595 годзе герб горада мог зьведаць зьмены. Менавіта тады Кіеўскі біскуп Верашчынскі прапанаваў праект адміністрацыйнай рэформы Кіеву. Горад павінен быў быць падзелены на тры асобныя самакіравальнай тэрыторыі. Для кожнага з гарадоў Верашчынскі прапанаваў праект гербу: для Падола — выцягнутая з воблака рука, якая трымае каралеўскі скіпэтр «замест існуючага варварскага лука з двума стрэламі». Для нагорнай «каралеўскай» часткі гораду — выцягнутая з воблака рука, якая трымае каралеўскі вянок; для Кудраўскай гары з замкам біскупа — у перасечаным шчыце уверсе Мітра, а ўнізе герб Верашчынскіх. Праектам не наканавана было ажыцьцявіцца[7].

На друку 1630 году ў гербе ўжо няма воблака, лук заменяны ў арбалет, які трымае адна рука. Такі трансфармаваны сымбаль быў на ўсіх іншых кіеўскіх гарадзкіх пячатках да 1780 году.

У часы Рэчы Паспалітай герб ваяводзтва адрозьніваўся ад гарадзкога. Яго зьмяшчалі ў тройку найвышэйшых гербаў гэтай дзяржавы — разам з польскім арлом і літоўскай Пагоняй. У казацкай дзяржаве герб Архістратыга ставілі побач з радавым гербам кожнага гетмана, а падчас маскоўскага панаваньня яго ўвялі ў вялікі герб Расейскай імпэрыі і разьмясцілі ў цэнтры, побач з двухгаловым арлом, і ўнізе, на шчыце Злучаных гербаў вялікіх князёў[8].

  1. ^ Про герб міста Києва
  2. ^ О. Скороход (2012-07-18) "Таке буває раз у століття" - в Києві представили реліквії міського самоврядування Архіўная копія ад 2021-08-22 г.
  3. ^ Київська міська печатка, Юбілейний збірник на пошану академіка Дмитра Йвановича Багалія : З нагоди сімдесятої річниці життя та п’ядесятих роковин наукової діяльності, 1927 год, ст. 825—835
  4. ^ А. Гречило Магдебурзьке право та питання герба міста Києва (кінець XV — 80-ті роки ХVІІІ ст.), Самоврядування в Києві: Історія та сучасність. 2007, Кіеў, с. 147—157
  5. ^ Paprocki B. Gniazdo cnoty… — Kraków, 1578 — с. 1222.
  6. ^ Samuel Orgelbrand Encyklopedia powszechna. — 1863. — с. 640.
  7. ^ А. Гречило, До питання про герб Києва в кінці XV — кінці ХVІІІ ст., Матеріали засідань іст. та археогр. коміс. НТШ в Україні, 1999, ст.93—98
  8. ^ г. Киев,
  • Герб міста Києва: Нарис / упоряд. М. О. Рибаков; Київська міська рада; Фонд гуманітарних програм міста Києва. — К., Студія сучасної соціальної реклами, 2003. — 51 с, іл. — (Київський історичний довідник; вип. 1.) (укр.)
  • Рішення Київської міської ради від 18 квітня 1995 року № 57 «Про герб міста Києва» // Хрещатик. — 1996. — № 159 (1154). — 28 серпня. — С. 2. (укр.)
  • Розпорядження голови Київської міської ради народних депутатів від 25 травня 1995 року № 10-с «Про питання використання герба міста Києва» // Хрещатик. — 1996. — № 159 (1154). — 28 серпня. — С. 2. (укр.)
  • Розпорядження голови Київської міської ради народних депутатів від 10 липня 1995 року № 13-с «Про затвердження Положення про використання Герба міста Києва» // Хрещатик. — 1996. — № 159 (1154). — 28 серпня. — С. 2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]