Дзясна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дзясна́ — рака ў Расеі (Смаленская і Бранская вобласьці) і Ўкраіне (Чарнігаўская і Кіеўская вобласьці), левы прыток Дняпра. Даўжыня ракі складае 1130 км, зь іх ва Ўкраіне 591 км. Па плошчы вадазбору Дзясна займае другое месца сярод прытокаў Дняпра, плошча басэйну складае 88,9 тыс. км².

Рака мае прытокі:

Пачынаецца Дзясна на Смаленскім узвышшы, упадае ў Дняпра у раёне Кіева. На сваім шляху прымае 18 правых і 13 левых прытокаў, сярод іх найбуйнейшыя — Судосьць, Сноў, Сейм, Асьцёр.

Сярэдняя глыбіня Дзясны на большай яе працягласьці ва Ўкраіне — 2-4 м, максымальная — 17 м. Жыўленьне ракі пераважна сьнегавое, увесну частыя паводкі, улетку (межань) узровень вады спадае на 3—4 м.

Рэгулярнае суднаходзтва ажыцьцяўляецца на 535 км ад вусьця.

У Дзясны і яе прытоках водзіцца больш за 35 відаў рыб, сярод якіх: карась, акунь, карп, шчупак, вугор, сом, уюн, лешч, ёрш.

Гарады на Дзясьне:

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дзяснасховішча мультымэдыйных матэрыялаў