Кішынёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кішынёў
Chişinău
Кішынёў
Герб Кішынёва Сьцяг Кішынёва
Першыя згадкі: 1436
Горад з: 1818
Краіна: Малдова
Кіраўнік: Ён Чэбан[d]
Плошча: 120 км²
Вышыня: 85 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 723 500 чал.[1]
шчыльнасьць: 6029,17 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Тэлефонны код: +373 22 xxxxxx
+373 32 xxxxxx
Паштовы індэкс: MD-20xx
Геаграфічныя каардынаты: 47°1′22″ пн. ш. 28°50′7″ у. д. / 47.02278° пн. ш. 28.83528° у. д. / 47.02278; 28.83528Каардынаты: 47°1′22″ пн. ш. 28°50′7″ у. д. / 47.02278° пн. ш. 28.83528° у. д. / 47.02278; 28.83528
Кішынёў на мапе Малдовы
Кішынёў
Кішынёў
Кішынёў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.chisinau.md

Кішынёў (па-румынску: Chişinău) — сталіца і найбуйнейшы горад Малдовы. Горад зьяўляецца галоўным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Малдовы, разьмешчаны ўцэнтры краіны, на рацэ Быку. Насельніцтва на 2012 год складала 723,5 тысячы жыхароў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кішынёў разьмешчаны на рацэ Быку, прытоку Днястру, і займае плошчу ў 120 км². Муніцыпалітэт ўключае ў сябе 635 км². Горад разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Малдовы і акружаны тэрыторыямі зь вельмі ўрадлівай зямлёй.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кішынёў мае вільготны кантынэнтальны клімат, які характарызуецца гарачым сухім летам і ветранай халоднай зімой. Зімовыя тэмпэратуры часьцяком падаюць ніжэй 0 °C, аднак рэдка апускаюцца ніжэй −10 °C. Улетку сярэдняя максымальная тэмпэратура складае прыкладна 25 °C, аднак, тэмпэратура часам дасягае 35—40 °C у сярэдзіне лета ў цэнтры гораду. Хоць сярэдняя колькасьць ападкаў і вільготнасьць у летні пэрыяд зьяўляюцца нізкімі, маюць месца нячастыя моцныя буры. Увесну і ўвосень тэмпэратура вагаецца ад 16 да 24 °C, а колькасьць ападкаў у гэты час, як правіла, ніжэй, чым улетку, але з больш частымі яшчэ больш мяккімі пэрыядамі дажджоў.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадзкая ратуша

Плян разьвіцьця Кішынёва быў распрацаваны ў XIX стагодзьдзі. У 1836 годзе было скончана будаўніцтва Кішынёўскага сабору і ягонай званіцы. Званіца была разбурана ў савецкі час і адноўлена ў 1997 годзе. У Кішынёве знаходзіцца вялікая колькасьць праваслаўных цэркваў і будынкаў XIX стагодзьдзя ў ваколіцах гораду, як то манастыр Чуфля і царква Праабражэньня Гасподняга. Будынкі ў сучасным стылі былі пабудаваны ў горадзе пасьля 1991 году. У горадзе месьцяцца шматлікія сучасныя офісныя і гандлёвыя комплексы. Тым ня менш, старыя будынку савецкага пэрыяду па-ранейшаму шырока прадстаўлены ў гарадзкім пэйзажы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе ў горадзе працавала чатырнаццаць фабрык[2].

Кішынёў зьяўляецца фінансавым і бізнэсовым цэнтрам Малдовы. Ягоны СУП, які складае каля 60% ад нацыянальнай эканомікі[3], дасягнуў у 2012 годзе суму ў 52 млрд лееў (4 млрд даляраў ЗША). Такім чынам, СУП на душу насельніцтва Кішынёва склаў 227% ад сярэдняга паказчыка Малдовы. У Кішынёве найбольш разьвітая сфэра СМІ ў Малдове, а таксама ў горадзе месьцяцца некалькіх зьвязаных кампаніяў, як то вядучыя тэлевізійныя сеткі, радыёстанцыяі і газэты. Усе нацыянальныя і міжнародныя банкі Малдовы маюць свае штаб-кватэры ў Кішынёве.

Галаўны офіс нацыянальнай авіякампаніі Air Moldova разьмяшчаецца на тэрыторыі міжнароднага аэрапорту Кішынёву. 4 чэрвеня 1991 году быў заснаваны Нацыянальны банк Малдовы. Са сьнежня 1994 году ў Кішынёве працуе «Фондавая біржа Малдовы». Яе заснавальнікам быў «Аграпрамбанк Малдовы», як найбольшы банк краіны.

Асобы, зьвязаныя з Кішынёвам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кішынёўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў