Перайсьці да зьместу

Культура (украінскае радыё)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радыё «Культура»
Украінскае радыё «Культура»
Горад Кіеў
Краіна Украіна
Слоган Канал духоўнага адраджэньня
Фармат Музычна-навіновы
Музычны фармат Акадэмічны
Частасьць 72,86 УКХ (Кіеў)
Мачта Кіеў
Магутнасьць 15 кіляватаў
Час вяшчаньня Кругласутачна
Зона вяшчаньня Украіна
Пачатак працы студзень 1992
Заснавальнік Кабінэт міністраў Украіны
Уласьнік Нацыянальная радыёкампанія Ўкраіны(uk)
Кіраўнікі Нэля Даніленка
Сайт www.radiokultura.org
Facebook Радіо-Культура
Вконтакте 5654579
Он-лайн-трансьляцыя nrcu.gov.ua

Украінскае радыё «Культура» (укр. Українське радіо «Культура») — украінскамоўная дзяржаўная радыёстанцыя Ўкраіны, заснаваная ў студзені 1992 году. Да 1 студзеня 2003 году працавала пад назовам Трэці канал Украінскага радыё[1]. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Хелас Сат 2»: арбітальнае разьмяшчэньне — 39° усходняй даўгаты, частасьць — 11 512 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў(en) — гарызантальная, хуткасьць патока(en) — 27 500 знакаў/сэк., выпраўленьне памылак(en) — 3/4. На 2014 г. выпускала 118 перадачаў, у тым ліку 44 мастацкія, 42 музычныя, 17 наўпроставаэтэрных, 13 пазнавальных і 2 рэлігійныя. Перадачу «Хрысьціянскія дыялёгі» (панядзелак, 21:15-22:00) вёў кіеўскі патрыярх Філярэт.

  1. ^ Радыёстанцыі ніжняга паддыяпазону ЎКХ ЧМ у м. Кіеў (укр.) // Барыс Скуратоўскі Праверана 11 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]