Цхінвалі
Цхінвалі | |
груз. ცხინვალი | |
![]() | |
Першыя згадкі: | 1398 |
Краіна: | Грузія |
Край: | Шыда Картлі |
Плошча: | 17,46 км² |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 30 000 чал. |
шчыльнасьць: | 1718,21 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+4 |
Паштовы індэкс: | 7300 |
Нумарны знак: | RSO |
Геаграфічныя каардынаты: | 42°13′32.38″ пн. ш. 43°58′12.25″ у. д. / 42.2256611° пн. ш. 43.9700694° у. д.Каардынаты: 42°13′32.38″ пн. ш. 43°58′12.25″ у. д. / 42.2256611° пн. ш. 43.9700694° у. д. |
Цхінвалі на мапе Грузіі ![]() ![]() Цхінвалі | |
![]() | |
http://tskhinval.ru |
Цхінвалі (Цхінвал; па-грузінску: ცხინვალი; па-асэтынску: Цхинвал) — горад у Грузіі, у рэгіёне Шыда Картлі. У цяперашні час кантралюецца самаабвешчанай рэспублікай Паўднёвая Асэтыя і зьяўляецца яе сталіцай. Да 1990 году адміністрацыйны цэнтар Паўднёва-Асэтынскай аўтаномнай вобласьці, уваходнай у Грузінскую ССР у складзе СССР.
Горад знаходзіцца на рацэ Вялікі Ліяхві, на вышыні 870 мэтраў над узроўнем мора.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першае пісьмовае згадваньне Цхінвалі адносіцца да 1398 году. Ёсьць вэрсія, па якой Цхінвалі быў пабудаваны ў III стагодзьдзі Картлійскім царом Асфагурам (гл. Картлі). На момант уваходжаньня Картлі-Кахэцінскага царства (1801) у склад Расейскай імпэрыі — мястэчка, затым горад Цхінвалі. У пэрыяд знаходжаньня Грузіі ў складзе Расейскай імпэрыі — горад у Грузіна-Імэрэцінская, а потым у Тыфліскай губэрні. Пасьля саветызацыі Грузіі, у 1922 годзе Цхінвалі быў уведзены ў склад Паўднёва-Асэтынскай аўтаномнай вобласьці Грузінскай ССР, у пэрыяд з 1934 па 1961 меў назву Сталініры (у гонар Сталіна).
На 1955 год у горадзе існавалі 2 бібліятэкі, драматычны тэатар, краязнаўчы музэй. З 1935 году і па цяперашні час у горадзе знаходзіцца пэдагагічны інстытут.
Паводле сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Грузіі горад аднесены да Гарыйскага раёну, аднак грузінскімі ўладамі не кантралюецца. Фактычна Цхінвалі зьяўляецца сталіцай самаабвешчанай Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя, якая знаходзіцца ў стане канфлікту з Рэспублікай Грузія.
У жніўні 2008 году горад стаў месцам баявых дзеяньняў паміж грузінскім і расейскім бокам. Зьнішчаны галоўны адміністрацыйны будынак Цхінвалі, горад практычна цалкам разбураны ў выніку абстрэлу грузінскай і расейскай артылерыяй і ўсталёўкамі «Град».[1]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цхінвалі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў