Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы/Архіў 13
Выгляд
Архівы |
---|
|
Дапаможныя сродкі |
---|
|
Артыкулы, напісаныя 1—31 сьнежня
[рэдагаваць крыніцу]- крызіс якой гародніны суправаждаў прыход „вясны Эўропы“?
- дзе цяпер знаходзяцца дакумэнты дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі (на выяве)?
- дзеля перакладу твораў якога вынаходніка ангелец вывучыў нідэрляндзкую мову?
- каму належыць найбольш аддалены ад іншых населеных мясцовасьцяў на Зямлі востраў?
- зь якой краіны паходзіць калядка, перакладзеная на беларускую Натальляй Арсеньневай?
- чыё імя насіла пачатковая школа, збудаваная ў Гомлі расейскім графам?
- імя якога беларускага места насіў рэстаран у Нью-Ёрку?
- чым можа пагражаць здароўю працяглае пераяданьне?
Артыкулы, напісаныя 1—31 кастрычніка
[рэдагаваць крыніцу]- з выпуску якой прадукцыі пачалася дзейнасьць падсанкцыйнага прадпрыемства бярозаўскага прадпрымальніка?
- якое праграмнае забесьпячэньне выкарыстоўвалася для кантролю доступу ў Інтэрнэт у Турэччыне, Эгіпце, а пасьля і ў Беларусі?
- для праходжаньня якой кампутарнай гульні мог спатрэбіцца сяброўскі білет дзяржаўнай моладзевай арганізацыі?
- як у Беларусі зьнішчылі гісторыка-культурную каштоўнасьць, помнік закапанскай архітэктуры (на выяве)?
- для каго прызначаўся слоўнік старшыні Рады міністраў БНР?
- як сябар падпольнай арганізацыі здолеў пазьбегнуць сьмяротнага пакараньня за супрацьстаяньне дэбеларусізацыі адукацыі?
- у якой сусьветнай вайне з абодвух бакоў бралі ўдзел індзейскія плямёны Амэрыкі?
- што найбольш вабіць замежных турыстаў у Беларусь?
- які актор застрэліў падчас здымак фільму супрацоўніцу кінавытворчай каманды?
Артыкулы, напісаныя 16—30 верасьня
[рэдагаваць крыніцу]- што стваральнік першага брытанскага даступнага пэрсанальнага кампутара ўзначальваў «Мэнсу», ня маючы вышэйшай адукацыі?
- чаму два сталінскія вязьні, вярнуўшыся з ссылкі, не падзялілі між сабой «Архіпэляг ГУЛяг»?
- якую прадукцыю для савецкай абарончай прамысловасьці выпускаў беларускі «Віцязь»?
- што кішачнік гэтых свойскіх жывёлаў можа ў 17 разоў перавышаць даўжыню цела (на выяве)?
- чаму гэты вядомы актор больш не спрабуе самастойна займацца стварэньнем фільмаў?
- ці захавалася хата, дзе былі створаныя п’есы «Гапон» і «Пінская шляхта»?
- чаму не пацьвердзіліся абвінавачваньні беларускіх уладаў да каліфарнійскай IT-кампаніі, заснаванай беларусамі?
- за які ўчынак беларускі кікбаксэр трапіў пад санкцыі ўраду ЗША?
Артыкулы, напісаныя 1—15 верасьня
[рэдагаваць крыніцу]- які азэрбайджанскі праваабаронца зьяўляўся сябрам Беларускага народнага фронту?
- з дабраславеньня якога Папы сьвятар-адраджэнец пачаў выдаваць каталіцкую газэту для беларусаў?
- якая цывілізацыя дала сьвету «гэтую калядную зорку»?
- хто збудаваў вайсковую базу маджахэдаў, якая пазьней служыла сховішчам Усамы бін Ладэна?
- колькі стагодзьдзяў будаваўся найбуйнейшы храм Італіі, дзе адбывалася каранацыя Напалеона (на выяве)?
- чаго каштавала івянецкім францішканскім манахам уратаваньне ад сьмерці 300 арыштаваных немцамі грамадзянаў?
- якая цяперашняя палітычная вязьніца раней ужо вымушаная была зьяжджаць зь Беларусі ад перасьледу?
Артыкулы, напісаныя 1—15 жніўня
[рэдагаваць крыніцу]- дзе можна пабачыць мазаічныя пано з выявай гэтага Заслужанага артыста Беларусі?
- хто мог быць абраным для зьбіраньня гэтага падатку?
- якое дачыненьне да кніг мае гэтае прадпрыемства?
- чаму гэты грузінскі сьпявак адмовіўся ад расейскай узнагароды?
- хто пабудаваў дом, у якім у юнацтве жыў сусьветнавядомы беларускі мастак (на выяве)?
- хто пераклаў на ангельскую мову гэтую патрыятычную беларускую песьню?
- што зьяўляецца асноўнаю мэтай дзейнасьці гэтай групы хакераў?
- якая італьянская «спэцыя» ў вайну карысталася дапамогай пажарнікаў?
Артыкулы, напісаныя 1—15 красавіка
[рэдагаваць крыніцу]- вершы якога нобэлеўскага ляўрэата пераклала на беларускую гэтая паэтка і перакладніца?
- якія палітычныя погляды мае гэтая савецкая і расейская акторка?
- што ініцыяваў гэты беларускі гісторык, журналіст і пісьменьнік?
- кім па адукацыі зьяўляецца гэтая сябра Каардынацыйнай Рады?
- калі гэтая этнічная група аднавіла рух за свае правы?
- у якіх краінах мае найбольшую папулярнасьць гэты славенскі музычны гурт (на выяве)?
- з кім падарожнічала па Беларусі гэтая швэдзкая фотажурналістка?
- у чым быў абвінавачаны галоўны герой гэтага фільму?
Артыкулы, напісаныя 1—31 сакавіка
[рэдагаваць крыніцу]- які вядомы беларускі палітык калісьці ўваходзіў у гэты асяродак?
- якой тэме была прысьвечана магістарская дысэртацыя гэтай швэдзкай мастачкі беларускага паходжаньня?
- чаму прысьвечана кніга гэтай журналісткі?
- у чым было наватарства гэтае гісторыі?
- на якой мове зроблены надпіс на гэтым старажытным упрыгожваньні (на выяве)?
- творы якіх клясыкаў перакладаў на казаскую мову гэты паэт?
- чыёй пляменьніцай зьяўляецца гэтая француская дасьледніца беларускага тэатру і выдавец?
- чаму рымляне перанесьлі сталіцу адной з сваіх аддаленых правінцыяў адсюль у Лёндан?
Артыкулы, напісаныя 1—31 студзеня
[рэдагаваць крыніцу]- дзе амапаўцы забівалі беларусаў у 1991 годзе?
- што сілы БНР працягвалі змаганьне і на тэрыторыі Польшчы?
- калі трапілі ў Эўропу гэтыя папулярныя дамашнія гадаванцы (на выяве)?
- што перарвала хакейную кар’еру канадца беларускага паходжаньня ў найдаражэйшым клюбе сьвету?
- хто спыніў рэалізацыю аднаго з самых жорсткіх антысэміцкіх законаў у разгар Галакосту ў асобна ўзятай дзяржаве?
- чыя беларуская кніга стала адзінай выдадзенай шрыфтом Брайля?
- якая кніга беларускага пісьменьніка, прысьвечаная Беларусі, выйшла сьпярша па-ўкраінску?
- у якім годзе ўпершыню прагучэла фраза «На каленях паўзьці ў Расею»?
- жыхары якіх беларускіх мястэчак першымі пачалі абарону заходніх рубяжоў Польшчы ад нямецкага нападу?