Архіпэляг ГУЛАГ
Архіпэляг ГУЛАГ | |
Архипелаг ГУЛАГ | |
Жанр: | нарыс |
---|---|
Аўтар: | Аляксандар Салжаніцын |
Мова арыгіналу: | расейская |
Год напісаньня: | 1958—1968 |
Публікацыя: | 1973 |
Выдавецтва: | Сэй[d], Советский писатель[d] і Новый мир[d] |
«Архіпэляг ГУЛАГ» (па-расейску: Архипелаг ГУЛАГ) — нарыс расейскага пісьменьніка Аляксандра Салжаніцына пра прымусовую працу ў Савецкім Саюзе і сетку канцэнтрацыйных лягераў. Трохтомная кніга складаецца ў асноўным з наратыву, сабранага са сьведчаньняў відавочцаў і дасьледчага матэрыялу, а таксама з уласнага вопыту аўтара, які быў вязьнем такіх працоўных лягераў.
Кніга напісаная, як паказана пры ейным сканчэньні, у 1958—1968 гадох. Упершыню была апублікаваная ў арыгінале па-расейску ў Францыі ў 1973 годзе. У Савецкім саюзе існавала ў фармаце самвыдату, да афіцыйнага выданьня ў 1989 годзе.
Назва кнігі хавае ў сабе мэтафару, якая прасочваецца ва ўсёй працы. Словам архіпэляг малюецца мэтад і сыстэма канцэнтрацыйных лягераў, якія былі раскіданыя па ўсім СССР, параўноўваючы яе зь бязьмежных «ланцужком астравоў», якія вядомыя тым, хто меў няшчасьце на іх трапіць.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Трохтомны збор кнігі на сайце прысьвечаным Салжаніцыну
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |