Перайсьці да зьместу

Анатоль Кашталапаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Кашталапаў
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1948(1948-07-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 сьнежня 2018(2018-12-25) (70 гадоў)
Месца вучобы
Занятак мультыінструмэнталіст, танцоўшчык
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз кампазытараў[d]
Інструмэнты баян[d], гармонік[d], дудка, акарына[d], флейта і жалейка[d]
Узнагароды

Анато́ль Міха́йлавіч Каштала́паў (20 ліпеня 1948, Магілёў, БССР — 25 сьнежня 2018) — беларускі танцоўшчык і музыка, мастацкі кіраўнік беларускага дзяржаўнага ансамблю народнай музыкі „Сьвята“. Заслужаны артыст Беларусі.

Бацька — родам з Сыбіры, каваль; маці — з Магілёўшчыны[1]. Анатоль займаўся грой на баяне ў Доме піянэраў, хадзіў у харэаграфічны гурток пры Магілёўскім мэталюргічным заводзе[2]. Пасьля навучаўся ў Магілёўскай культпрасьветвучэльні імя Крупскай на танцавальным аддзяленьні.

Вайсковую службу праходзіў у музычнай роце ў Асіповічах, дзе навучаўся гры на флейце, граў у зводным аркестры Беларускай вайсковай акругі. Пасьля працаваў у саўгасе „Вейна“ мастацкім кіраўніком самадзейнасьці[2].

У 1970 року пераехаў у Менск на запрашэньне Белдзяржфілярмоніі, дзе трапіў у трупу балету Дзяржаўнага народнага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча[3].

Пасьля заснаваньня ў 1974 року ўвайшоў у склад ансамблю „Харошкі“ пад кіраўніцтвам Валянціны Гаявой; акрамя танцаў і гры на музычных інструмэнтаў, захапіўся зьбіраньнем фальклёру. У ансамблі пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Сьвятланай[4].

З 1988 року — артыст балету ў ансамблі „Сьвята“, з 2001 і да скону — ягоны мастацкі кіраўнік. Пасьля сыходу з „Харошак“ першы шлюб, у якім з Сьвятланай мелі дачку, распаўся[4]. Другая жонка — Ганна Пухнарэвіч.

Сябра Саюзу кампазытараў Беларусі.

Рознаплянавы музыка-мультыінструмэнталіст. Валодаў майстэрствам граньня на акарыне, баяне, гармоніку, дудках, жалейцы, флейце. Ад Вячаслава Пратасевіча пераняў уменьне граньня на саломінцы.

За 48 гадоў творчай дзейнасьці зьдзейсьніў мноства фальклёрных экспэдыцыяў. На аснове сабранага ў розных рэгіёнах Беларусі і апрацаванага ім фальклёру стварыў музычна-харэаграфічную („Музыкі граюць“) і песенна-музычную („Застольная“) кампазыцыі, танцы й інш[5].

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Заслужаны артыст Беларусі (1983)
  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі (2003)
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі (2011)
  • Ганаровая грамата Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту (2017)

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правобраз маладога Анатоля Кашталапава намаляваны ў мазаічных пано на фасадзе дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[5].

  1. ^ Майстры і куміры. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кашталапаў на YouTube
  2. ^ а б Владислава и Маргарита Кашталаповы. Наш дедушка Анатолий Михайлович Кашталапов // Камертон. — Магілёў: Могилёвская государственная гимназия-колледж искусств, 2020. — № 5 (82). — С. 8.
  3. ^ Сьвірко, Ірына (4 траўня 2017) Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кашталапаў пра сёньняшні дзень ансамбля „Сьвята“, народную песьню і Юрачку. Беларусь сегодня. Праверана 10 жніўня 2021 г.
  4. ^ а б Ермалюк, Анастасия Заслуженная артистка Республики Беларусь Светлана Кашталапова: «Если жить по совести, судьба будет благосклонна» (рас.). Женский журнал. Праверана 10 жніўня 2021 г.
  5. ^ а б Памёр заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашталапаў. „Зьвязда“ (25 сьнежня 2018). Праверана 10 жніўня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]