Найпрыгажэйшы малачай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Найпрыгажэйшы малачай
BCBG Flowers 02.JPG
Брысбэнскі батанічны сад (Аўстралія, 2012 год)
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Падцарства Зялёныя расьліны
Група Судзінкавыя расьліны
Аддзел Кветкавыя расьліны
Кляса Двухдольныя
Падкляса Разіды
Атрад Мальпігіякветныя
Сямейства Малачайныя
Род Багаткі
Бінамінальная намэнклятура
Euphorbia pulcherrima Ёган Клёч

Найпрыгажэ́йшы малача́й (Пуансэтыя) — від хмызьнякоў сямейства малачайных.

У прыродзе расьце ў Мэксыцы. З ХІХ стагодзьдзя атрымаў пашырэньне ў якасьці хатняй расьліны на Каляды. Лісьце зьмяшчае белы сок. Мае мянушку «калядная зорка». Ярка-ружовыя прыкветкі месьцяцца на версе атожылкаў і трымаюцца некалькі тыдняў. У прыродных умовах прыкветкі ярка-чырвоныя. За час шматгадовага адбору вывелі таксама жоўтыя, пэрсікавыя, крэмавыя і плямістыя прыкветкі. Кветкі — дробныя і жоўта-зеленаватыя. У даўніну ацтэкі выкарыстоўвалі прыкветкі ў якасьці фабравальніка для касмэтыкі і тканіны, а белы сок — для лекаваньня ад ліхаманкі. Яны называлі расьліну «куэтлаксохітл». Для захаваньня лісьця і прыкветкаў патрабуе шмат сонца і пастаяннай тэмпэратуры ад +20 градусаў Цэльсія, а таксама вільготнага грунту і адсутнасьці скразьнякоў[1].

У 1828 годзе 1-ы амбасадар ЗША ў Мэксыцы Джоэл Пойнсэт упершыню ўбачыў найпрыгажэйшы малачай, некалькі ўзораў якога адправіў у свае аранжарэі ў Грынвіле (штат Паўднёвая Караліна). Амбасадар Пойнсэт разаслаў вырашчаныя расьліны ў батанічныя сады. У 1830-я гады найпрыгажэйшы малачай сталі вырошчваць на продаж пад назвай пуансэтыя ў гонар амбасадара, які прывёз расьліну ў ЗША з Мэксыкі. Пазьней звычай упрыгожваць малачаем дом на Каляды пашырыўся з Амэрыкі на Эўропу[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Сяргей Куркач. Навагодняя зорка, «успыхні» ўначы // Зьвязда : газэта. — 9 студзеня 2014. — № 2 (27612). — С. 3. — ISSN 1990-763x.