Дэпартацыя жыдоў са Славаччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дэпарта́цыя жыдо́ў са Слава́ччыны — дэпартацыя славацкіх жыдоў са Славаччыны ў канцлягеры Нямеччыны, праведзеная цягам 1942—1945 гадоў[1].

Напярэдадні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 студзеня 1941 году Войцех Тука агалосіў чатырнаццаць пунктаў славацкага нацыянал-сацыялізму. У апошнім пункце гаворылася пра разьвязаньне жыдоўскага пытаньня. 9 верасьня 1941 году быў выдадзены Жыдоўскі кодэкс, адзін з самых жорсткіх антысэміцкіх законаў Эўропы.

Хада дэпартацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славаччына была першай (дэ-юрэ) незалежнай дзяржавай, якая дэпартавала значную частку сваіх габрэяў. Тагачасныя славацкія ўлады канфіскавалі маёмасьць на 38% тагачаснага дзяржаўнага бюджэту ў больш чым 10 000 жыдоў-прадпрымальнікаў[2]. Першапачаткова жыды былі дэпартаваныя ў славацкія канцлягеры, разьмешчаныя ў вёсках Выгнах, Сэрэдзі й Новаках. У сакавіку 1942 году Славаччына падпісала пагадненьне зь Нямеччынай аб дэпартацыі жыдоў. Напрыканцы чэрвеня 1942 року ўрад Славаччыны накіраваў у нацысцкія лягеры сьмерці 52 000 славацкіх жыдоў, а да кастрычніка агулам 58 000. Большая частка зь іх была накіраваная ў Асьвенцім-Біркенаў, дзе быў адмыслова створаны новы крэматорый. Усяго з тэрыторыі Першае Славацкае Рэспублікі ў нацысцкія канцлягеры было накіравана больш за 70 000 чалавек: жыды, цыганы і камуністы, 67 000 зь якіх былі славацкімі жыдамі. Славацкая дзяржава плаціла Трэцяму Райху 500 марак за кожнага грамадзяніна-жыда, дэпартаванага ў лягер з тэрыторыі Славацкай Рэспублікі. Гэта была г. зв. плата за перасяленьне і прафэсійнае навучаньне.

Дэпартацыі спыніў прэзыдэнт Ёзэф Ціса восеньню 1942 году пасьля ўмяшаньня папскага прадстаўніка ў Славаччыне ксяндза Джузэпэ Бурцыё, які паведаміў славацкім уладам, што дэпартаваных жыдоў адпраўляюць у лягеры сьмерці. На той момант у Славаччыне заставалася 24 000 жыдоў[3].

Другая хваля дэпартацыі адбылася ў другой палове 1944 року, калі нямецкія войскі ўвайшлі ў Славаччыну з мэтаю задушэньня Славацкага нацыянальнага паўстаньня[3].

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 1939 году, на тэрыторыі Першай Славацкай Рэспублікі пражывала 136 000 габрэяў[4]. Каля 30 000 зь іх перажылі Галакост, бальшыня зь якіх зьехала ў Ізраіль пасьля вайны[5]. У цяперашні час у Славаччыне жыве жыдоўская мяншыня з трох тысячаў чалавек[6].

Па вайне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля вайны тэма ўдзелу Славаччыны ў Галакосьце была табу[7]. У 2002 годзе Дзяржаўны музэй Асьвенцім-Біркенаў у Асьвенціме арганізаваў выставу, прысьвечаную ваеннаму лёсу славацкіх жыдоў, якіх немцы прывезьлі ў лягер[8][9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Saul Friedländer. Czas eksterminacji. Nazistowskie Niemcy i Żydzi 1939-1945. — Warszawa: 2010 Т. Część II. Eksterminacja. Rozdział 6. Grudzień 1941 – lipiec 1942. — ISBN 978-83-7648-487-7​
  2. ^ Słowacja: odsłonięto pomnik zbrodniarza wojennego(pol.). tvp.info.
  3. ^ а б Holocaust in Slovakia (ang.). United States Holocaust Memorial Museum.
  4. ^ Rebekah Klein-Pejšová, An Overview of the History of Jews in Slovakia, slovak-jewish-heritage.org
  5. ^ Ján Mlynárik Dějiny Židů na Slovensku. — Praha: Academia, 2005. — 376 с. — ISBN 80-200-1301-6
  6. ^ Miłka O. Malzahn, Kto się boi Żyda, "Witryna" 2005, Nr 1. (Dostęp on-line, witryna.czasopism.pl
  7. ^ Dariusz Wieczorek: Dlaczego nie mówi się o deportacjach słowackich Żydów?. wp.pl, 2005-01-27.
  8. ^ Tragedia słowackich Żydów – warsztaty na wystawie w bl. 16. pl.auschwitz.org.
  9. ^ Tragedia słowackich Żydów. museo.pl.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]