Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Шакута

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Шакута
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-беларуску: Дзмітрый Віктаравіч Шакута
Нарадзіўся7 жніўня 1980(1980-08-07) (46 гадоў)
Грамадзянства
Рост187 см
Вага86 кг
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябаксэр, кікбаксэр, тайскі баксёр

Дзьмітры Віктаравіч Шакута (нар. 7 жніўня 1980, Менск, БССР, СССР) — былы прафэсійны беларускі кікбаксэр, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Шматразовы чэмпіён сьвету па тайскім боксе й кікбоксінгу як сярод прафэсіяналаў, так і сярод аматараў.

Падазраваецца ў датычнасьці да зьбіцьця менчука Рамана Бандарэнкі, які пасьля гэтага памёр у лякарні[1].

Спартыўная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Міжкантынэнтальны чэмпіён IKF Pro Muayhtai у нападаючай вазе (2000 год)
  • Чэмпіён сьвету IKF Pro Muayhtai у супэрпаўсярэдняй вазе (2000 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі WAKO-PRO (2000 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі ISS / Brute Force (2002 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі WKN у вагавой катэгорыі да 71 кг (2002 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі WPKL Muaythai у вагавой катэгорыі да 76 кг (2004 год)
  • Пераможца адборачнага турніру It’s Showtime 75MAX Trophy Belgium у падгрупе B (2006 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі It’s Showtime Trophy у вагавой катэгорыі да 75 кг (2008 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі It’s Showtime у вагавой катэгорыі да 77 кг (2008—2009)

Кар’ера па-за спортам

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля заканчэньня кар’еры прафэсійнага спартоўца Шакута кіруе ўласным байцоўскім клюбам «Шок» («па-ангельску: Shock Team»). Працуе інструктарам па спэцпадрыхтоўцы ў 3-й асобнай Чырвонасьцяжнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня(en) (часцы 3214) унутраных войскаў. Шчыльна кантактуе з хакейным функцыянэрам Дзьмітрыем Баскавым, гуляе пад яго кіраўніцтвам у хакей у камандзе «Бастыён» (там жа гуляюць, напрыклад, Віктар Лукашэнка, начальнік ДАІ Дзьмітрый Карзюк і інш.), удзельнічае ў праўладных аўтапрабегах. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году публічна падтрымаў Аляксандра Лукашэнку й выказаў гатоўнасьць біцца за яго[2].

Дачыненьне да забойства Рамана Бандарэнкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле зьвестак «Аб’яднаньня сілавікоў Беларусі», праз атрыманыя аўдыёзапісы й білінг нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднаньню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асобаў, якія маюць дачыненьне да забойства менчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасьля таго, як быў зьбіты[1]. Шакута ўваходзіць у гэты лік[3][4].

11 лістапада 2020 году прыблізна а 22:00 на «Плошчу Пераменаў(be)» у Менску прыехалі шасьцёра мужчынаў і тры жанчыны ў цывільным і ў масках[5][6]. Яны пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужачкі ў двары й неўзабаве пасьля гэтага ў іх узьнік канфлікт зь мясцовымі жыхарамі. Канфлікт перарос у бойку, а затым у выкраданьне Рамана Бандарэнкі[7]. На наступны дзень юнак, не прыходзячы ў прытомнасьць, памёр у рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі пасьля таго, як у яго паднялася тэмпэратура да 40 градусаў[8]. У пацярпелага дыягнаставалі вялікі ацёк мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, субдуральныя гематомы, выцятыя месцы, ранкі[9]. Яму некалькі гадзінаў рабілі апэрацыю па трэпанацыі чэрапу[10].

Расьсьледаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Важнай зачэпкаю ў справе пра гібель Бандарэнкі стала зьлітая ў інтэрнэт «Нехта» тэлефонная размова, дзе двое мужчынаў абмяркоўваюць здарэньне на «Плошчу Пераменаў»[11]. Канал заявіў, што на запісу ідзе размова паміж Шакутаю й бізнэсоўцам Дзьмітрыем Баскавым[1]. Гэтая вэрсія супала з ацэнкаю сытуацыі іншых СМІ[12][13][14]. Паводле вынікаў незалежнага фанаскапічнага дасьледаваньня аўдыёзапісу, спэцыялісты прыйшлі да высновы, што галасы сапраўды належаць Баскаву й Шакуце, акрамя таго, у мове грамадзянаў быў выяўлены цэлы шэраг прыкметаў, характэрных менавіта для спантаннай, а не загадзя падрыхтаванай размовы[1].

21 студзеня 2021 году ініцыятыва «Аб’яднаньня сілавікоў Беларусі» апублікавала вынікі ўласнага расьсьледаваньня, у якім таксама заявіла пра дачыненьне Шакуты да сьмерці Бандарэнкі. Такія высновы можна было зрабіць пасьля аналізу зьвестак білінгу(uk) нумара мабільнага тэлефона[15]. Шакута адмовіўся камэнтаваць абвінавачваньні[16].

24 верасьня 2021 году «Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі» абнародавала зьліў размоваў супрацоўнікаў Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму датычна забойства Бандарэнкі. У размове 11 лістапада 2020 году камандзір групы АМАП Руслан Куляшоў паведаміў камандзіру АМАП ГУЎС Менгарвыканкаму Дзьмітрыю Балабу, што кікбаксэр Дзьмітры Шакута траўмаваў Бандарэнку пры выкраданьні на вуліцы Чарвякова ў Менску. 12 лістапада 2020 году начальнік ГУЎС Менгарвыканкаму Міхаіл Грыб пацьвердзіў у тэлефоннай размове Балабу, што чэрапна-мазгавую траўму Бандарэнку нанёс Шакута, што засьведчана на выкладзеным у Сеціве відэазапісе[17][18].

Санкцыі ЗША, іншых краінаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

16 лістапада 2020 году міністар замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч[прыбраць шаблён] прыняў рашэньне пра забарону ўезду ў краіну кікбаксэра[19]. 20 лістапада стала вядома й пра забарону ўезду ў Эстонію[20].

9 жніўня 2021 году Шакута быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за гвалтоўную атаку на Рамана Бандарэнку й перадачу яго міліцыі, дзе, верагодна, адбылося дадатковае пабіцьцё, што прывяло да сьмерці Бандарэнкі, і як інструктар па спэцыяльнай падрыхтоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якім ён мусіць быць[21][22]. Таксама пад амэрыканскія санкцыі патрапіў і ягоны спартовы клюб «Шок»[21][22].

  1. 1 2 3 4 Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (рас.). TUT.BY. Праверана 2020-12-12 г. Архіўная копія ад 2020-12-12 г.
  2. Чемпион мира по тайскому боксу — Прокопьеву: Ты вызвал на ринг президента. Сначала встреться со мной (бел.). TUT.BY (2020-07-15). Праверана 2021-02-28 г. Архіўная копія ад 2021-02-28 г.
  3. Предварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко
  4. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко (рас.). TUT.BY (2021-01-27). Праверана 2021-01-27 г. Архіўная копія ад 2021-01-27 г.
  5. В Минске силовики в штатском избили мужчину за бело-красно-белые ленты, он умер в реанимации (рас.). Настоящее время. Праверана 2021-02-09 г.
  6. «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации (рас.). TUT.BY (2020-11-12). Праверана 2021-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-11-18 г.
  7. Ольга Орлова. Вышел и не вернулся  (рас.) // Брестская газета. — 2020. — № 47 (936). — С. 8.
  8. Памёр Раман Бандарэнка, якога хуткая забрала непрытомным з Цэнтральнага РУУС (бел.). Наша Ніва. Праверана 2021-02-09 г.
  9. Умер избитый на площади Перемен Роман Бондаренко (рас.). ej.by (2020-11-12). Праверана 2021-02-09 г. Архіўная копія ад 2021-09-28 г.
  10. «Сделали трепанацию черепа, шанс выжить — 1 из 1000». Что известно о состоянии Романа Бондаренко на данный момент (рас.) Наша Ніва. Сильные новости (2020-11-12). Праверана 2021-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-11-25 г.
  11. Записи голосов для сравнения (рас.). TUT.BY (2020-11-18).
  12. Что случилось с Романом Бондаренко на «Площади перемен» в Минске? Изучаем записи и слова очевидцев (рас.). TUT.BY (2020-11-13). Праверана 2021-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-11-17 г.
  13. Мужчина в сером костюме, который напал на Романа на «Площади перемен», очень похож на известного спортсмена. TUT.BY. Архіўная копія ад 2020-11-14 г.
  14. Бондаренко на Площади Перемен на землю завалил человек, похожий на топ-бойца, который играет в команде Баскова с сыном Лукашенко, Tribuna.by, 14.11.2020 г.
  15. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко (рас.). TUT.BY (2021-01-27). Праверана 2021-02-09 г. Архіўная копія ад 2021-01-27 г.
  16. Кто причастен к убийству Бондаренко? СМИ: человек, избивавший Романа, очень похож на приближенного к Лукашенко. kyky.org (2020-11-14).
  17. Зьявілася дадатковае расьсьледаваньне па сьмерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя? // Партал «Наша ніва», 24 верасьня 2021 г. Архіўная копія ад 27 верасьня 2021 г. Праверана 28 верасьня 2021 г.
  18. ByPol расказаў новыя акалічнасці падзеяў вакол смерці Рамана Бандарэнкі (бел.) Радыё Свабода. Новы час (2021-09-24). Праверана 2021-09-28 г. Архіўная копія ад 2021-09-27 г.
  19. Баскову и Шакуте запретили въезд в Латвию (рас.). TUT.BY (2020-11-16). Праверана 2021-03-02 г. Архіўная копія ад 2021-03-02 г.
  20. Ковальчук, Портной и Базанов внесены в список невъездных в Латвию, Литву и Эстонию (рас.). BY.Tribuna.com (2020-11-20). Праверана 2020-11-21 г. Архіўная копія ад 2020-11-21 г.
  21. 1 2 Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  22. 1 2 США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список. Zerkalo.io(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]