Фабрыкацыя супраць труса Роджэра
Фабрыкацыя супраць труса Роджэра | |
па-ангельску: Who Framed Roger Rabbit | |
Жанр | нэануар[d], сяброўскі фільм[d], мешаніна[d], фэнтэзійны фільм[d], мультфільм з жывымі акторамі[d] і кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Who Censored Roger Rabbit?[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Артур Шміт[d][3] |
Вытворчасьць | Amblin Entertainment[d], Touchstone Pictures[d], Walt Disney Animation Studios[d] і Silver Screen Partners[d] |
Распаўсюд | Walt Disney Studios Motion Pictures[d] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 22 чэрвеня 1988, 2 сьнежня 1988[6], 27 кастрычніка 1988[7] і 1988 |
Працягласьць | 100 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 70 000 000 $[9] |
Прыбытак | 329 803 958 $[10] |
Старонка на IMDb |
«Фабрыка́цыя су́праць труса́ Ро́джэра» (па-ангельску: Who Framed Roger Rabbit) — амэрыканскі камэдыйны фільм з элемэнтамі анімацыі 1988 году рэжысэра Робэрта Зэмэкіса. Прадусарамі фільму выступілі Фрэнк Маршал і Робэрт Ўотс, аўтарамі сцэнару сталі Джэфры Прайс і Пітэр С. Сыман. Фільм часткова заснаваны на рамане 1981 году «Хто адцэнзураваў труса Роджэра?» Гэры Ўулфа. У фільме здымаюцца Боб Госкінз, Крыстафэр Лойд, Чарлз Флэйшэр, Стабі Кэй і Джаана Кэсыдзі. Гісторыя распавядае пра выпадак у Галіўудзе 1947 году, дзе героі-мульты і людзі суіснуюць разам. Аповяд вядзецца пра Эдзі Валіянта, прыватнага сьледчага, які павінен апраўдаць труса Роджэра, мульта, якога абвінавацілі ў забойстве заможнага прадпрымальніка.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1947 годзе ў Лос-Анджэлесе мульты здымаюцца ў мультфільмах як у звычайных фільмах. Яны рэгулярна ўзаемадзейнічаюць з рэальнымі людзьмі і жывёламі і маюць уласны горад Мульттаўн. Прыватны дэтэктыў Эдзі Валіянт (Боб Госкінз) і ягоны брат Тэдзі калісьці цесна супрацоўнічалі з мультамі, расьсьледуючы некалькі рэзанансавых справаў, але пасьля таго, як Тэдзі быў забіты мультамі, Эдзі стаў пакутваць на алькагалізм, страціўшы пачуцьцё гумару і паабяцаўшы больш ніколі не працаваць на мультоў.
Р. К. Марун (Элан Тылвэрн), кіраўнік студыі мультфільмаў Maroon, занепакоены нядаўнімі дрэннымі выступамі адной з самых выбітных ягоных зорак, труса Роджэра. Марун наймае Эдзі дзеля расьсьледаваньня чутак аб прывабным жыцьці жонцы Роджэра Джэсыцы, якая мае рамантычныя стасункі з прадпрымальнікам Марвінам Акмэ (Стабі Кэй), уладальнікам карпарацыі Acme Corporation і горадам Мульттаўн. Паглядзеўшы выступ Джэсыкі ў начным клюбе, Эдзі таемна фатаграфуе яе і Акмэ, як яны гуляюць у ладачкі ў ейнай грымёрцы. Гэтыя фатаздымкі трапляюць да Роджэра, і ён са злосьцю заяўляе, што яны з жонкай будуць у выніку шчасьлівыя, і ён уцякае.
На наступную раніцу Акмэ знойдзены мёртвым на сваёй фабрыцы, і доказкі паказваюць на Роджэра. Падчас расьсьледаваньня Эдзі сустракаецца з судзьдзём Думам (Крыстафэр Лойд), злавесным прадстаўніком вышэйшага суду Мульттаўна, які стварыў хімічнае рэчыва, здольнае забіць мультоў. Пазьней Эдзі натыкаецца на калегу Роджэра мульта малечу Гэрмана, які лічыць Роджэра невінаватым, а зьніклы тэстамэнт Акмэ, якая дасьць мультам правы ўласнасьці на іхны горад, можа стаць ключом да разьвязваньня ягонага забойства. У сваім кабінеце Эдзі знаходзіць Роджэра, які просіць яго дапамагчы яму. Эдзі неахвотна хавае Роджэра ў мясцовым бары, дзе працуе ягоная сяброўка Далорэс. Джэсыка прыходзіць да Эдзі і кажа, што Марун прымусіў яе да сувязі з Акмэ, каб мог бы шантажаваць Акмэ.
Дум і ягоныя памагатыя выяўляюць Роджэра, але трус і Эдзі здолелі ўратавацца разам з Бэні, антрапаморфным таксі-мультом. Яны хаваюцца ў кінатэатры, дзе Эдзі кажа Роджэру, што невядомы забіў Тэдзі, калі яны ўдваёх расьсьледавалі рабаваньне банка. Калі яны сыходзяць з Далорэс (Джаана Кэсыдзі), Эдзі бачыць кінакроніку, у якой падрабязна паведамляецца пра продаж Maroon Cartoons Cloverleaf, загадкавай карпарацыі, якая набыла гарадзкую тралейбусную сетку незадоўга да забойства Акмэ. Эдзі ідзе ў студыю дапытваць Маруна, пакідаючы Роджэра на вуліцы, каб той ахоўваў яго звонку, аднак Джэсыка закідвае Роджэра ў багажнік Эдзінава самаходу. Марун кажа Эдзі, што ён шантажаваў Акмэ, каб той выставіў на продаж сваю кампаніі, даючы магчымасьць Маруну прадаць і сваю студыю. У працэсе допыту Маруна забівае невядомы нападнік за вакном. Эдзі падбягае да акна і заўважае, як Джэсыка ўцякае па вуліцы, мяркуючы, што яна ёсьць вінаватай, ён едзе за ёй у Мульттаўн. Пасьля таго, як ён схапіў яе, Джэсыка раскрывае, што Дум забіў Акмэ і Маруна, і што Акмэ аддаў ёй свой тэстамэнт на захоўваньне, але яно аказалася пустым. Дум і памагатыя захопліваюць яе і Эдзі.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм атрымаў шырокае ўхваленьне крытыкаў, трапіўшы ў сьпіс найлепшых камэдыйных фільмаў ўсіх часоў на думку часопісу Business Insider. Агрэгатар аглядаў Rotten Tomatoes даў фільму рэйтынг ухваленьня 97% на аснове 65 аглядаў і сярэдні рэйтынг 8,43/10. На думку крытыкаў «Фабрыкацыя супраць труса Роджэра» ёсьць інавацыйным забаўляльным фільмам, які здолеў наватарскі спалучыць фільм з анімацыяй, распавядаючы кранальную і арыгінальную гісторыю. Агрэгатар Metacritic даў фільму сярэднеўзважаных 83 балаў з 100 магчымых на аснове 15 аглядаў, што паказвае агульнае ўхваленьне. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал А паводле шкалы ад А+ да F[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=4066.html
- ^ а б в г д е ё ж http://bbfc.co.uk/releases/who-framed-roger-rabbit-1970-4
- ^ а б в г д http://www.bcdb.com/bcdb/cartoon.cgi?film=45
- ^ а б в г д е ё ж http://www.imdb.com/title/tt0096438/fullcredits
- ^ http://movieweb.com/movie/who-framed-roger-rabbit/
- ^ Швэдзкая база кіназьвестак (шв.) — Svenska Filminstitutet.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ http://www.nytimes.com/movies/movie/54379/Who-Framed-Roger-Rabbit/overview
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ https://www.boxofficemojo.com/movies/?id=whoframedrogerrabbit.htm
- ^ «Movie Title Search». Cinemascore.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фабрыкацыя супраць труса Роджэра (анг.) на сайце IMDb.
- Фабрыкацыя супраць труса Роджэра на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Фабрыкацыя супраць труса Роджэра на Metacritic.