Перайсьці да зьместу

Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Новабярозаўскі вапнавы завод»)
Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Заснаваная 1961
Краіна
Разьмяшчэньне
Ключавыя фігуры Юры Чыж
Прадукцыя сылікатныя сьценавыя блёкі, вапна, пэнаполістырольныя пліты
Матчына кампанія «Трайпл»

ААТ «Бярозаўскі КСВ» (Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў) — беларускае прадпрыемства прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў. Разьмешчана ў Бярозаўскім сельсавеце Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці[1].

У 1958—1961 гадох быў збудаваны Новабярозаўскі вапнавы завод[2], раней у Бярозе дзейнічаў вапнавы завод № 6 трэсту нярудных матэрыялаў Наркамата (Міністэрства) прамысловасьці будматэрыялаў БССР (з 1957 году ўправы прамысловасьці будматэрыялаў СНГ(be) БССР)[3]. У 1961—1965 гадох Новабярозаўскі вапнавы завод падпарадкоўваўся ўправе прамысловасьці будматэрыялаў СНГ БССР, у 1965—1990 гадох — Міністэрству прамысловых будматэрыялаў БССР. У 1990 годзе Новабярозаўскі вапнавы завод быў ператвораны ў Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў. У 1991—1994 гадох камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству прамысловасьці будматэрыялаў Рэспублікі Беларусь, у 1994 годзе перададзены ў падпарадкаваньне Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе камбінат ператвораны ў аднайменнае адкрытае акцыйнае таварыства[3] (паводле іншай інфармацыі, ператвораны ў адкрытае акцыйнае таварыства ў 1990 годзе[2]).

У 2005 годзе камбінат вырабляў будаўнічую вапну, дробныя сьценавыя блёкі, пэнаполістырольныя цеплаізаляцыйныя пліты[2].

У 2007 годзе кампанія была прыватызаваная групаю «Трайпл» ураджэнца Бярозаўскага раёну Юрыя Чыжа[4]. Пасьля прыватызацыі прадпрыемства пастаўляла прадукцыю для будаўнічага бізнэсу Чыжа й на экспарт, але заставалася стратным[5]. У 2016 годзе Чыж пачаў рэструктурызацыю групы «Трайпл» і, сярод іншага, было праведзена аб’яднаньне адзьдзелаў збыту з СЗАТ «Кварцмелпрам», якое таксама належыла Чыжу, а абодва прадпрыемствы пачалі дзейнічаць сумесна пад брэндам «SLS Group»[6].

23 ліпеня 2019 году Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці пачаў разглядаць справу аб банкруцтве ААТ «Бярозаўскі КСВ»[7]. У лютым 2020 году Ўкраіна — адзін з найбуйнейшых рынкаў збыту прадукцыі прадпрыемства — увяла антыдэмпінгавыя пошліны на газабэтонныя блёкі ААТ «Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў»[8]. 7 красавіка 2020 году Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці прызнаў прадпрыемства банкрутам, прызначыўшы санацыю[9]. У траўні 2020 году заяву аб прызнаньні банкрутам накіравала ў суд і матчыная кампанія «Трайпл»[10].

23 сакавіка 2012 году Рада Эўрапейскага зьвязу(be) ўнёсла Юрыя Чыжа й ягоныя кампаніі, у тым ліку Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў, у Чорны сьпіс Эўразьвязу[11][12]. 6 кастрычніка 2015 году Суд Эўрапейскага зьвязу(be) скасаваў рашэньне Рады ЭЗ пра ​ўвядзеньне санкцыяў супраць Чыжа й яго прадпрыемстваў[13][14].

  1. ^ Открытое акционерное общество "Берёзовский комбинат силикатных изделий" (рас.)
  2. ^ а б в Берёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367.
  3. ^ а б Открытое акционерное общество "Березовский комбинат силикатных изделий", г. Береза Брестской области (рас.)
  4. ^ «Трайпл» стал новым владельцем Березовского комбината силикатных изделий (рас.)
  5. ^ Кому достались остатки империи Чижа (рас.) Архіўная копія ад 2021-02-16 г.
  6. ^ Богатые тоже плачут: "Трайпл" затягивает пояса (рас.) Архіўная копія ад 2021-04-13 г.
  7. ^ Объявление №00042464, Постановление суда по делу "71-7Б/2019" (рас.)
  8. ^ Антидемпинговой пошлине быть: Украина перекрывает кислород белорусскому газобетону (рас.) Архіўная копія ад 2021-04-13 г.
  9. ^ Объявление №00051099, Постановление суда по делу "71-7Б/2019" (рас.)
  10. ^ "Трайпл" признал себя банкротом (рас.)
  11. ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (анг.)
  12. ^ ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (рас.). TUT.BY (2012-03-25). Праверана 2012-03-25 г. Архіўная копія ад 2012-03-25 г.
  13. ^ Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя. Наша Ніва (2015-10-6). Праверана 2015-10-06 г. Архіўная копія ад 2015-10-06 г.
  14. ^ ІК. Крутое піке Юрыя Чыжа: ад самага пасьпяховага бізнесмена Беларусі да арыштанта? «Радыё Свабода», 12.03.2016
  • Берёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367.