Бувэ (востраў)
Востраў Бувэ | |
Bouvetøya | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Нарвэгія |
Статус | залежная тэрыторыя Нарвэгіі |
Дата ўтварэньня | 23 студзеня 1928 |
Манарх | Гаральд V |
Афіцыйныя мовы | нарвэская |
Насельніцтва | 1 |
Плошча | 49 км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 780 м 780 м[1] |
Месцазнаходжаньне вострава Бувэ | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Інтэрнэт-дамэн | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
катэгорыя Ia (поўны запаведнік) паводле МСАП | |
Каардынаты | 54°25′00″ пд. ш. 3°22′00″ у. д. / 54.416667° пд. ш. 3.366667° у. д.Каардынаты: 54°25′00″ пд. ш. 3°22′00″ у. д. / 54.416667° пд. ш. 3.366667° у. д. |
---|---|
Бувэ (па-нарвэску: Bouvetøya [bʉˈvèːœʏɑ]) — ненаселены нарвэскі востраў і прыродны запаведнік. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяну, на паўднёвым краі Сярэднеатлянтычнага хрыбту, за 1700 км на поўнач ад Антарктыды, за 1900 км на ўсход ад Паўднёвых Сэндвічавых астравоў, за 1600 км на поўдзень ад вострава Гоф, за 2600 км ад Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі і ёсьць самым адасобленым востравам на Зямлі.
Плошча вострава — 49 км², 93% зь якіх пакрытыя льдом. У цэнтры вострава — замерзлы кратэр нядзейнага вулькану. Адзінае прыдатнае для высадкі месца — Нурэйса, утворанае абрушэньнем ледавіку ў канцы 1950-х рокаў, дзе цяпер дзейнічае мэтэаралягічная станцыя.
Востраў адкрыў 1 студзеня 1739 року францускі дасьледнік Жан-Батыст Шарль Бувэ дэ Лязье ў часе экспэдыцыі ў паўднёвую Атлянтыку. Але праз зробленую ім памылку ў каардынатах паўторна знайсьці яго змог толькі ў 1808 року брытанскі кітабой Джэймз Ліндзі, які назваў яго вострам Ліндзі. У 1927 року на востраве высадзілася першая экспэдыцыя „Нарвэгіі“ і абвясьціла яго нарвэскім уладаньнем. Ад гэтай пары востраў мае назву Бувэ. У 1930 року Вялікабрытанія адмовілася ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў. У 1971 року востраў стаў прыродным запаведнікам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |