Лянкастэрская школа (Гомель)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Лянкастэрская школа
| |
Лянкастэрская школа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°26′10″ пн. ш. 31°00′30″ у. д. / 52.43611° пн. ш. 31.00833° у. д.Каардынаты: 52°26′10″ пн. ш. 31°00′30″ у. д. / 52.43611° пн. ш. 31.00833° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Іван Дзьячкоў[d] і Джон Кларк[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Лянкастэрская школа | |
Лянкастэрская школа на Вікісховішчы |
Лянка́стэрская шко́ла — помнік архітэктуры першай траціны XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на гістарычнай Прабойнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца абутковае вытворчае аб’яднаньне «Праца».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Комплекс будынкаў пачатковай школы ў Гомлі збудавалі ў 1818 годзе з ініцыятывы графа Мікалая Румянцава паводле праекту архітэктараў Івана Дзьячкова і Джона Кларка. Выкладаньне вялося паводле сыстэмы ўзаемнага навучаньня, распрацаванай ангельскім пэдагогам Джозэфам Лянкастэрам. Па сьмерці фундатара школа спыніла сваё існаваньне. Пэўны час тут разьмяшчалася ткацкая фабрыка, потым вайсковы шпіталь. У 1840-я гады ў зьвязку з разьмяшчэньнем у Гомлі вайсковага гарнізону комплекс выкарыстоўваўся пад кашары.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Сярэдняя частка галоўнага фасада вылучаецца 8-калённым на два паверхі портыкам іянічнага ордэра, завершаным трыкутным франтонам. Бакавыя часткі галоўнага фасада мелі невялікія рызаліты, сьцены якіх на першым паверсе апрацоўваліся рустам. Вокны першага паверху знаходзіліся ў неглыбокіх нішах з паўцыркульнымі завяршэньнямі. Уваходы з тарцоў будынку падкрэсьліваліся 4-калённымі портыкамі тасканскага ордэра, што падтрымлівалі бальконы. У сярэдняй частцы будынку знаходзіўся вэстыбюль з сходамі на другі паверх. Абапал вэстыбюлю разьмяшчаліся вялікія залі дзеля заняткаў, якія мелі ўсярэдзіне рад калёнаў. Уваходы з тарцоў будынку мелі сенцы з сходамі на другі паверх.
Апроч галоўнага будынку, у комплекс школы ўваходзілі чатыры 2-павярховыя флігелі дзеля настаўнікаў і вучняў (першы паверх мураваны, другі — драўляны), а таксама драўляныя пабудовы лазьні, сьвірана і стайні[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
лістапад 1898 г.
-
1918 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1942 г.
-
1942 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая 39
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 155.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 312Г000085 |