Зьвяз беларускіх патрыётаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Саюз беларускіх патрыётаў»)
Зьвяз беларускіх патрыётаў
Саюз беларускіх патрыётаў
Абрэвіятура ЗБП (СБП)
Дата ўтварэньня 1946
Дата спыненьня існаваньня зіма 1947
Тып Грамадзка-патрыятычнае
Мэта Абарона правоў насельніцтва і нацыянальнае адраджэньне Беларусі
Месцазнаходжаньне Заходняя і Паўночная Беларусь
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская
старшыня Васіль Супрун
Кіроўны орган рада

Зьвяз белару́скіх патрыётаў (арыгінальная назва: Саюз беларускіх патрыётаў) — моладзевая арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі Заходняй і Паўночнай Беларусі ў 1946—1947 гадох.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвяз беларускіх патрыётаў узьнік на пачатку 1946 году ў Глыбокім і Паставах. Летам 1946 году зьявілася падпольная патрыятычная арганізацыя ў Слоніме, якая мела кансьпірацыйную назву «Чайка». Заснавалі яе маладыя настаўнікі. На працягу году падобныя суполкі ствараюцца ў Баранавічах, Берасьці, Наваградку, Жыровічах. Улетку 1946 году суполкі з Баранавічаў, Слоніму і Наваградку аб’ядноўваюцца ў Цэнтар Беларускага Вызваленчага Руху пад кіраўніцтвам Васіля Супруна. Летам 1947 году ўзьніклі абласныя структуры кіраваньня, якія ўзначалілі Алесь Барэйка (Баранавіцкая вобласьць), Мікола Макарэвіч (Берасьцейская вобласьць), Сяргей Яноўскі (Маладэчанская вобласьць) і Мікола Ляскавец (Пінская вобласьць). У гэты ж час прынятая канчатковая назва руху — «Саюз беларускіх патрыётаў». Зімой 1947 году арганізацыя была зьліквідаваная савецкімі органамі дзяржбясьпекі. Адбыліся два ваенныя трыбуналы ў Баранавічах і Менску. Чальцоў ЗБП абвінавацілі ў антысавецкай дзейнасьці і пакаралі расстрэламі, лягерамі і турэмнымі тэрмінамі.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя мэты, якія ставілі перад сабой актывісты ЗБП: паляпшэньне дабрабыту насельніцтва, абарона нацыянальных і грамадзянскіх правоў, выратаваньне беларускай мовы ва ўмовах інтэнсіўнай расеізацыі. Дзейнасьць ЗБП не магла быць незаўважнай для савецкай улады, і ўзімку 1947 году ЗБП быў разгромлены з удзелам правакатараў.

Сябры арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Васіль Супрун
  • Агейка
  • Ніна Асіненка
  • Мікола Асіненка
  • Альбэрт Бацяноўскі
  • Алесь Барэйка
  • Леў Бялевіч
  • Марыя Бялевіч
  • Мікола Конан
  • Валянцін Лагунёнак
  • Мікола Ляскавец
  • Мікола Макарэвіч
  • Васіль Мядзелец
  • Яўген Сідаровіч
  • Алеся Умпіровіч
  • Алеся Фурс
  • Антон Фурс
  • Кастусь Шышэя
  • Алесь Юршэвіч
  • Сяргей Яноўскі
  • і іншыя

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавая спасылка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]