Перайсьці да зьместу

Алек Болдўін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алек Болдўін
па-ангельску: Alec Baldwin
Дата нараджэньня 3 красавіка 1958(1958-04-03)[1][2][3][…] (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак тэлеактор, кінаактор, характарны актор, тэатральны актор, актор агучваньня, актор, кінарэжысэр, кінапрадусар, комік
Жанры мыльная опэра[d]
Бацька Аляксандар Рэй Болдўін-малодшы[d]
Маці Кэрал Болдўін[d][4]
Дзеці Айрлэнд Болдўін[d]
Узнагароды
прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2008) тэатральная сусьветная прэмія[d] (1986) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну ў камэдыйным сэрыяле[d] (2017) Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным сэрыяле-м’юзыкле ці камэдыі[d] (2007) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2007) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2009) Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным сэрыяле-м’юзыкле ці камэдыі[d] (2009) Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным сэрыяле-м’юзыкле ці камэдыі[d] (2010) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2008) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшы акторскі склад у камэдыйным сэрыяле[d] (2009) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2009) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2010) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2011) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2012) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2013) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] (14 лютага 2011) Залаты Глёбус прайм-таймавая прэмія «Эмі»[d] (2008)
IMDb ID nm0000285
Сайт alecbaldwin.com (анг.)

А́лек Болдўін (па-ангельску: Alec Baldwin; нарадзіўся 3 красавіка 1958 году) — амэрыканскі актор, пісьменьнік, комік, кінапрадусар і палітычны актывіст[5][6][7]. Ён старэйшым з чатырох братоў-актораў у сям’і Болдўінаў. Актор упершыню атрымаў прызнаньне, выконваючы ролю ў шостым і сёмым сэзонах прайм-тайм мыльнай опэры CBS «Нотс-Лэндынг». У 2021 годзе на здымках фільму «Іржа» Болдўін выпадкова застрэліў кінаапэратарку і параніў рэжысэра[8].

На пачатку сваёй кар’еры ён выконваў як галоўныя, гэтак і другасныя ролі ў розных фільмах, як то «Бітлджус» Тыма Бэртана (1988), «Чынная дзяўчына» Майка Нікалза (1988), «У шлюбе з бандай» Джонатана Дэма (1988) і «Размоўнае радыё» Олівэра Стоўна (1988). Актор прыцягнуў увагу да сябе сваімі выступамі ў ролі Джэка Раяна ў фільмах «Паляваньне за Чырвоным Кастрычнікам» (1990) і ў «Гленгары Глен Рос» (1992). З тых часоў ён працаваў з такімі рэжысэрамі, як Ўудзі Ален у фільмах «Эліс» (1990), «У Рым з каханьнем» (2012) і «Блакітны язьмін» (2013), а таксама Мартын Скарсэзэ ў фільмах «Авіятар» (2004) і «Адступнікі» (2006). За фільм-драму «Тарнач» (2003) Болдўін атрымаў намінацыю на «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну. Акрамя фільмаў, актор удзельнічаў у мультыплікацыйных праектах, як то «Губка Боб Квадратныя Штаны» (2004), «Мадагаскар 2: Уцёкі да Афрыкі» (2008), «Вартавыя сноў» (2012) і «Малы Бос» (2017).

З 2006 па 2013 год Болдўін атрымаў ухвалу крытыкаў у сыткаме NBC «Студыя 30», за які атрымаў дзьве прэміі «Эмі» і тры ўзнагароды «Залаты Глёбус», а таксама сем прэміяў Гільдыі кінаактораў за сваю працу над сэрыялам. Болдўін — зацяты выканаўца роляў у тэатры, шматкроць выступаў на Брадўэі ў спэктаклях «Трамвай „Жаданьне“», «Макбэт» ды іншых, дзякуючы чаму мае на сваім рахунку прэмію «Тоні».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]