PandaDoc
PandaDoc | |
Заснаваная | 2013 |
---|---|
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Галіна | праграмнае забесьпячэньне як паслуга[d] |
PandaDoc — прыватная IT-кампанія са штаб-кватэрай у Каліфорніі, ЗША[2].
Стварае прадукт, які дапамагае аўтаматызаваць дакумэнтаабарот і адсочваць гандлёвую дакумэнтацыю[3]. Інструмэнт стаў адным зь першых афіцыйных дапаўненьняў да Google Docs і Google Sheets, таксама сумяшчальны з CRM-сыстэмамі Salesforce.com, Zoho і інш.
Агляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праект заснаваны беларусамі Сяргеем Барысюком і Мікітам Мікада ў 2011 годзе. У кампаніі працуе больш за 300 чалавек. Кампанія зьяўляецца адным з лідэраў у сваёй прадуктовай нішы, трапляе ў топ-5 самага папулярнага софту для кіраваньня дакумэнтамі згодна дасьледаваньню Capterra[4][5].
Трапляла ў рэйтынг топ-500 высокатэхналягічных кампаніяў Паўночнай Амэрыкі, якія найбольш дынамічна разьвіваюцца[6] і іншыя прафэсійныя рэйтынгі[7][8].
Па стане на сакавік 2021 году, офіс у Беларусі знаходзіўся ў працэсе ліквідацыі. Раней PandaDoc заснавала офіс у Кіеве, куды пераехалі многія супрацоўнікі[9].
Па выніках чарговага інвэстраўнду 22 верасьня 2021 году кампанія паведаміла, што яна ацэньваецца ў 1 мільярд даляраў ЗША[10]. PandaDoc стала першай «кампаніяй-адзінарогам» з заснавальнікамі-беларусамі[11].
Перасьлед у Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 верасьня 2020 году ў менскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. 7 з 20 супрацоўнікаў затрымалі для допыту. Цягам двух дзён супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў апыталі больш за 100 работнікаў кампаніі. 4 верасьня стала вядома пра ўзбуджэньне крымінальнай справы, нібыта за крадзеж зь бюджэту, супраць чатырох супрацоўнікаў кампаніі: дырэктара Дзьмітрыя Рабцэвіча, мэнэджэра па прадукце Віктара Куўшынава, галоўнай бугальтаркі Юліі Шардыка, HR Уладзіслава Міхалапа. Паводле вэрсіі сьледзтва, яны як група асобаў з выкарыстаньнем службовага становішча завалодалі грашовымі сродкамі памерам каля 107 тысяч рублёў зь бюджэту. 11 верасьня супрацоўнікам кампаніі было выстаўлена абвінавачаньне, але ўжо паводле іншага артыкула КК: за махлярства (частка 4 артыкула 209)[12].
Крымінальны перасьлед супрацоўнікаў кіраўнік кампаніі Мікіта Мікада зьвязваў з праектам дапамогі беларускім сілавікам, якія звольніліся пасьля выбараў 2020 году. 15 верасьня 2020 году Мікіта Мікада абвясьціў, што прыпыніў праект дапамогі[12]. 23 верасьня 2021 году стала вядома, што PandaDoc дамаглася зьняцьця арышту са свайго рахунку. Для гэтага кампанія пералічыла на дэпазыт Сьледчага камітэту 107 тысяч рублёў[13].
11 кастрычніка 2020 году дырэктара PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча выпусьцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. 13 кастрычніка 2020 году зьмянілі меру стрыманьня яшчэ дваім фігурантам справы — Юліі Шардыцы і Ўладзіславу Міхалапу. Мэнэджар PandaDoc Віктар Куўшынаў быў вызвалены толькі 20 жніўня 2021 году[12][14]. 30 жніўня 2021 году Генэральная пракуратура Беларусі спыніла крымінальную справу супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc[15]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Crunchbase (анг.) — 2007.
- ^ PandaDoc
- ^ Обзор систем управления документами (DMS) для малого и среднего бизнеса — hi-Tech.ua
- ^ Best Contract Management Software 2021 | Reviews of the Most Popular Tools & Systems
- ^ Александра Кукуть (2020-02-28) Продукт PandaDoc попал в топ-5 самого популярного софта для управления документами dev.by Праверана 2021-09-25 г.
- ^ Николай Витовт (2020-12-07) PandaDoc попала в топ-500 самых динамично развивающихся технологических компаний Северной Америки TUT.BY Архіўная копія ад 2020-12-18 г.
- ^ Николай Витовт (2020-12-07) PandaDoc попала в топ-500 самых динамично развивающихся технологических компаний Северной Америки TUT.BY Архіўная копія ад 2020-12-18 г.
- ^ Выручка PandaDoc и Intellectsoft выросла на 600 процентов. Семь ИТ-компаний из Беларуси — в рейтинге Inc.5000 dev.by Праверана 2021-09-25 г.
- ^ Павел Корзун (2021-03-10) PandaDoc ликвидирует компанию в Беларуси dev.by Праверана 2021-09-25 г.
- ^ Ingrid Lunden (2021-09-22) PandaDoc, the e-document startup, now valued at $1B as it closes a big Series C TechCrunch Праверана 2021-09-25 г.
- ^ PandaDoc ацэнены мінімум у $1 млрд — цяпер гэта кампанія-аднарог Наша Ніва Праверана 2021-09-25 г. Архіўная копія ад 2021-09-25 г.
- ^ а б в Закрылі крымінальную справу супраць супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc Радыё Свабода Праверана 2021-09-25 г. Архіўная копія ад 2021-08-24 г.
- ^ PandaDoc положила 107 тысяч рублей в эквиваленте на депозит СК dev.by Праверана 2021-09-25 г.
- ^ Дело PandaDoc закрыто, но остались вопросы. Вот они dev.by Праверана 2021-09-25 г.
- ^ Справу супраць айцішнікаў PandaDoc спынілі. Яны заплацілі больш за 100 тысяч рублёў, Радыё Свабода, 30 жніўня 2021