Закапанскі стыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганак вілы Каліба
Музэй Караля Шыманоўскага «Атма» ў Закапаным
Капліца Найсьвяцейшага сэрца Ісуса (Закапанэ)
Віла пад Едламі

Закапа́нскі стыль — архітэктурны стыль, уведзены Станіславам Віткевічам у 90-х роках XIX стагодзьдзя. У асноўным выкарыстоўваўся ў будаўніцтве пансыянатаў.

Віткевіч за ўзор узяў традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гуралаў, узбагаціўшы яго элемэнтамі мадэрну, імкнуўся стварыць аснову для сучаснай польскай народнай архітэктуры на аснове культуры Падгальля. Першыя праекты рэалізоўваў у загарадных хатах і вілах у курортным месьце Закапанэ. Прапагандыстамі ягонага стылю былі між іншых Уладыслаў Матлякоўскі, Валеры Эліяш-Радзікоўскі і Яраслаў Вайцяхоўскі.

У закапанскім стылі выраблялася таксама мэбля, гаспадарчыя прылады, адзеньне, вырабы з парцаляну, музычныя інструмэнты і сувэніры. Элемэнты культуры гуралаў пранікалі таксама ў творчасьць кампазытараў і пісьменьнікаў. У шырэйшым панятку закапанскі стыль ахоплівае ўсе праявы пранікненьня народнай культуры Падгальля ў агульнанацыянальную культуру.

Галоўнымі асаблівасьцямі стылю зьяўляюцца падмуркі з колатага каменю, высокі гонтавы дах, вялікая колькасьць дэкаратыўных элемэнтаў.

Прыклады будынкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За польскім часам закапанскі стыль стаў распаўсюджвацца і ў Заходняй Беларусі, дзе яго прапагандавалі Юліюш Клос(pl) і Лявон Вітан-Дубейкаўскі[1].

Захаваліся дзясяткі прыкладаў будынкаў у гэтым стылі, большасьць зь якіх у аварыйным стане. Некаторыя ўнесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кастусь Шыталь. (23 чэрвеня 2010) Таварыства аховы помнікаў правяло вандроўку па Браслаўшчыне. Westki.info. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  2. ^ Яна Шыдлоўская. «Закапанскі» стыль на Беларусі. — 22 ліпеня 2010. — № 28 (762).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]