Мэтабалі́чны сындро́м — атлусьценьне, пры якім адзначаюцца прынамсі 3 з наступных 5 акалічнасьцяў: 1) акружнасьць таліі звыш 88 см, 2) гіпэртанія звыш 130/85 мм іртутнага слупка, 3) узровень глюкозы ў крыві нашча звыш 5,6 мілімоль/літар, 4) паніжаная адчувальнасьць вузаў да інсуліну праз узровень трыгліцэрыдаў звыш 1,7 ммоль/літар, 5) паніжэньне ўзроўню добрага халестэрыну менш за 1,29 ммоль/літар.
Узьнікае ад працяглага пераяданьня, калі спажываньне калёрыяў зь ежай і пітвом устойліва перавышае іх штодзённы выдатак. На сьценках крывяносных судзінаў адкладаюцца халестэрынавыя бляшкі, якія робяць судзіны менш элястычнымі. Пры аздараўленчым схудненьні зьмяншаецца нагрузка на суставы, сэрца і хрыбетнік. Выклікае ўскладненьні, калі суадносіны акружнасьці таліі да росту перавышаюць 0,48. Найбольшую небясьпеку ўяўляе адкладаньне тлушчу вакол таліі, калі патаўсьценьне адбываецца ў шарападобным выглядзе яблыка. Хвароба істотна зьніжае працягласьць жыцьця. Прадухіленьню хваробы спрыяе нізкакалярыйная ежа і штодзённая цялесная нагрузка, якая павышае выдатак калёрыяў да ўзроўню іх паступленьня. Пры хваробе прымаюць мэдфармін дзеля павелічэньня адчувальнасьці вузаў да інсуліну, каб зьнізіць яго ўзровень у арганізьме[1].