Перайсьці да зьместу

Таронта Мэйпл Ліфс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таронта Мэйпл Ліфс
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна Канада
Горад Таронта, Антарыё
Заснаваны 1917
Стадыён Air Canada Centre
Колеры Сіні і белы
         
Гісторыя Таронта Арэнас
1917—1919
Таронта Сэнт-Патрыкс
1919—1927
Таронта Мэйпл Ліфс
1927 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт mapleleafs.nhl.com (анг.)

Таронта Мэйпл Ліфс (па-ангельску: Toronto Maple Leafs) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Таронта, правінцыя Антарыё, Канада. За сваю доўгую гісторыю клюб некалькі разоў зьмяняў уладальнікаў і нават назву. Сёньняшняя назва паўстала ў 1927 годзе. Клюб належыць да гэтак званай «Арыгінальнай шасьцёркі», здолеўшы перажыць складаны пэрыяд часоў Вялікай дэпрэсіі. «Таронта Мэйпл Ліфс» трынаццаць разоў выйграваў Кубак Стэнлі. Клюб мае даўняе суперніцтва з клюбамі «Бостан Бруінз», «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз» і «Атава Сэнатарз».

У 1917 годзе ў Манрэалі была створаная Нацыянальная хакейная ліга (НХЛ) камандамі, якія раней прыналежалі да Нацыянальнай хакейнай асацыяцыі (НХА). Справа была ў тым, што клюбы мелі спрэчку з Эдзі Лівінгстанам, уладальнікам «Таронта Блюшыртс». Такім чынам, кіраўнікі астатніх чатырох клюбаў, як то «Манрэаль Канадыенз», «Манрэаль Ўандэрэрз», «Квэбэк Бульдогс» і «Атава Сэнатарз», спачатку спрабавалі выкінуць зь лігі НХА каманду Лівінгстана, але выявілі, што ня могуць гэтага зрабіць праз галасаваньне[2]. Замест гэтага клюбы вырашылі стварыць новую лігу, куды не запрасілі Лівінгстана.

Камандная фатакартка з гульцамі «Таронта Арэна», які здабылі перамогу ў першым розыгрышы НХЛ.

У НХЛ пастанавілі, што ў новай лізе будуць спаборнічаць чатыры каманды, але ня было пэўнасьці наконт каманды з Квэбэку праз нестабільны фінансавы стан тамтэйшага клюбу[3]. У выніку запрашэньне ў лігу атрымала каманда з Таронта, даўшы часовыя правы франшызы кампаніі, якая валодала стадыёнам Арэна-Гардэнз[4]. Дазвол быў атрыманы толькі на год, бо новы таронтаўскі клюб мусіў за год дамовіцца зь Лівінгстанам аб разьвязаньні праблемы з правамі ўласнасьці[5]. Новы клюб ня меў афіцыйнай назвы, таму заўзятары і прэсы неафіцыйна менавалі яго «Блюшыртс» альбо «Таронтас»[6]. Не зважаючы на тое, што склад каманды быў сфармаваны пераважна гульцамі клюбу НХА «Таронта Блюшыртс», улучна з Гары Кэмэранам і Рэгам Ноблам, сучасны клюб «Таронта Мэйпл Ліфс» ня лічыць гісторыю таго клюбу ўласнай[7]. Падчас уступнага сэзону клюб зладзіў першы ў сваёй гісторыі трансфэр, выправіўшы Сэмі Гэбэрта да «Атавы Сэнтараз», атрымаўшы наўзамен грошы[8]. Ачоленая галоўным трэнэрам Дыкам Кэралам, дружына адразу здабыла Кубак Стэнлі ў першым сэзоне НХЛ 1917—1918 гадоў[9].

Фатаздымак пераможцаў Кубка Стэнлі 1922 году.

У наступны сэзон, замест таго, каб вярнуць гульцоў «Блюшыртс» Лівінгстану, як першапачаткова плянавалася, 19 кастрычніка 1918 году кампанія стварыла хакейны клюб «Таронта Арэна», які атрымаў дазвол на далучэньне да НХЛ[10]. У той год кампанія пастанавіла, што Арэна-Гардэнз будзе прымаць толькі матчы камандаў з НХЛ, што адразу паставіла крыж на НХА[11]. Лівінгстан пазваў у суд, бо натуральна жадаў вярнуць сваіх гульцоў. Вынікі каманды пагоршылася, а судовая справа пацягнула кампанію арэна на банкруцтва. 9 сьнежня 1919 году ўладальнікі «Таронта Арэны» прадалі клюб уладальнікам клюбу «Сэнт-Патрыкс» Пэрсі і Фрэду Гэмблі[17]. Новыя ўладальнікі перайменавалі каманду ў «Таронта Сэнт-Патрыкс», якая выкарыстоўвалася да 1927 году[12]. Таксама былі зьмененыя клюбныя колеры, то бок цяпер сіні колер саступіў зялёнаму. У 1922 годзе клюб яшчэ раз здабыў Кубак Стэнлі. У вырашальным фінальным матчы Бэйб Дай закінуў чатыры шайбы ў браму «Ванкувэр Мільянэрз», а таронтаўцы ў выніку перамаглі зь лікам 5:1[13].

Фінансавыя цяжкасьці напаткалі і новае кіраўніцтва. Нават была думка перавезьці франшызу ў Філадэлфію[14][15]. Аднак трэнэр клюбу «Таронта Варсыці Блюз» Кон Смайт пры падтрымцы некалькіх акцыянэраў здолелі захаваць клюб у горадзе. Бікел быў абраны прэзыдэнтам клюбу. Адразу пасьля таго, як Смайт далучыўся да клюбу 14 лютага 1927 году, ён перайменаваў клюб у «Таронта Мэйпл Ліфс», адсылаючы да нацыянальнага сымбалю Канады[16]. Свой выбар ён тлумачыў сваім вайсковым досьведам за час Першай сусьветнай вайны. Кляновае лісьце для яго было «знакам мужнасьці» і напамінам пра дом. У дадатак Смайт такім чынам жадаў ушанаваць шматлікіх канадзкіх жаўнераў, якая насілі такі знак на фронце[17][18]. Клюбныя колеры зноў зьмяніліся, і цяпер імі сталіся сіні і белы[19].

Паводле стану на 31 студзеня 2026 году

Брамнікі
41 Сьцяг ЗША Энтані Столарз Edit this on Wikidata 1994 60 Сьцяг ЗША Джозэф Ўол Edit this on Wikidata 1998
Абаронцы
2 Сьцяг Канады Сымон Бэнуа Edit this on Wikidata 1998 8 Сьцяг Канады Крыстафэр Танэў Edit this on Wikidata 1989
22 Сьцяг ЗША Джэйк Макэйб Edit this on Wikidata 1993 25 Сьцяг ЗША Брэндан Карла Edit this on Wikidata 1996
28 Сьцяг Канады Трой Стэчэр Edit this on Wikidata 1994 44 Сьцяг Канады Морган Райлі Edit this on Wikidata 1994
51 Сьцяг Канады Філіп Маерз Edit this on Wikidata 1997 83 Сьцяг Канады Маршал Райфай Edit this on Wikidata 1998
95 Сьцяг Швэцыі Олівэр Экман-Лярсан Edit this on Wikidata 1991
Нападнікі
11 Сьцяг Канады Макс Домі Edit this on Wikidata 1995 18 Сьцяг Канады Стывэн Лорэнц Edit this on Wikidata 1996
19 Сьцяг Швэцыі Кале Ярнкрук 1991 23 Сьцяг ЗША Мэт’ю Ніс Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Канады Скот Лотан Edit this on Wikidata 1994 26 Сьцяг Канады Джэйкаб Кілан Edit this on Wikidata 2002
34 Сьцяг ЗША Остан Мэт’юз 1997 53 Сьцяг Канады Істан Каўэн Edit this on Wikidata 2005
55 Сьцяг Канады Нікаля Руа Edit this on Wikidata 1997 63 Сьцяг Фінляндыі Матыяс Мачэльлі Edit this on Wikidata 2000
74 Сьцяг Канады Бобі Макмэн Edit this on Wikidata 1996 81 Сьцяг ЗША Дакота Джошуа Edit this on Wikidata 1996
88 Сьцяг Швэцыі Вільям Нюляндэр Edit this on Wikidata 1996 89 Сьцяг ЗША Нікалас Робэртсан Edit this on Wikidata 2001
91 Сьцяг Канады Джон Таварэс Edit this on Wikidata 1990
  1. https://www.nhl.com/news/toronto-maple-leafs-hire-craig-berube-as-coach
  2. Shea & Wilson 2016. С. 7.
  3. Holzman & Nieforth 2002. С. 159.
  4. Hunter, Douglas (1997). «Champions: The Illustrated History of Hockey’s Greatest Dynasties». Chicago: Triumph Books. — С. 18—19. — ISBN 1-57243-213-6.
  5. Holzman & Nieforth 2002. С. 193.
  6. Morrison, John; McLatchy, Doug (1996). «The Toronto Blue Shirts a.k.a. The Torontos, the NHL's First Stanley Cup Champions 1917–1918». Hockey Information Service. — ISBN 1-894014-00-6.
  7. «How one cantankerous man inspired the creation of the NHL». TVO.
  8. Shea & Wilson 2016. С. 13—14.
  9. Shea & Wilson 2016. С. 10.
  10. Holzman & Nieforth 2002. С. 197.
  11. Holzman & Nieforth 2002. С. 199.
  12. Shea & Wilson 2016. С. 15—16.
  13. Shea & Wilson 2016. С. 20.
  14. «History — 1920s». NHL.
  15. Shea & Wilson 2016. С. 30—31.
  16. Shea & Wilson 2016. С. 33.
  17. Proteau, Adam (19.02.2016). «Deep Ties Between the Maple Leafs and Canadian Armed Forces». NHL.
  18. Smythe, Thomas Stafford; Shea, Kevin (2000). «Centre Ice: The Smythe Family, the Gardens and the Toronto Maple Leafs Hockey Club». Fenn Publishing. — С. 36. — ISBN 1-55168-250-8.
  19. Shea & Wilson 2016. С. 35.
  • Holzman, Morey; Nieforth, Joseph Deceptions and Doublecross: How the NHL Conquered Hockey. — Dundurn Press, 2002. — ISBN 1-55002-413-2
  • Shea, Kevin; Wilson, Jason The Toronto Maple Leafs Hockey Club: The Official Centennial Publication. — McClelland & Stewart, 2016. — ISBN 978-0-7710-7929-0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз