Вясна народаў
Вясна народаў | |
Барыкады на вуліцах Парыжу на карціне працы Араса Вэрнэ | |
Дата | 23 лютага 1848 году — кастрычнік 1849 году |
---|---|
Месца | Эўропа |
Мэты |
|
Вынік |
|
Вясна́ наро́даў ці рэвалю́цыі 1848—1849 гадоў — сэрыя палітычных узрушэньняў па ўсёй Эўропе ў 1848 годзе. Гэта па-ранейшаму ёсьць самай масавай рэвалюцыйнай хваляй у эўрапейскай гісторыі.
Рэвалюцыі насілі па сутнасьці дэмакратычны і лібэральны характар, з мэтай ліквідацыі старых манархічных структураў і стварэньня незалежных нацыянальных дзяржаваў. Рэвалюцыі распаўсюдзіліся па Эўропе пасьля таго, як у лютым пачалася рэвалюцыя ў Францыі. Пацярпелі больш за 50 краінаў, але без істотнай каардынацыі або супрацоўніцтва паміж рэвалюцыйнымі групамі розных дзяржаваў. Аднымі з асноўных фактараў, якія спрыялі рэвалюцыйным рухам, былі шырока распаўсюджаная незадаволенасьць палітычным кіраўніцтвам, патрабаваньні асобных групаў дзяржаваў у большым удзеле ва ўрадавых справах і дэмакратыі, патрабаваньні свабоды прэсы, іншыя патрабаваньні рабочай клясы аб эканамічных правах, уздым нацыяналізму, перагрупоўка сілаў ў існуючых урадах[1], а таксама эўрапейскі бульбяны крызіс, які выклікаў масавы голад, міграцыю і хваляваньні[2].
Ачолілі паўстаньні часовыя кааліцыі рэфарматараў, сярэдняй клясы (буржуазіі) і рабочых[3], аднак кааліцыі пратрымаліся нядоўга. Многія рэвалюцыі былі хутка здушаныя, бо дзясяткі тысяч людзей былі забітыя, а значна больш выгнаныя. Значныя працяглыя рэформы ўключалі адмену прыгоннага права ў Аўстрыі і Вугоршчыне, канец абсалютнай манархіі ў Даніі і ўвядзеньне прадстаўнічай дэмакратыі ў Нідэрляндах. Найбольшае значэньне рэвалюцыі мелі ў Францыі, Нідэрляндах, Італіі, Аўстрыйскай імпэрыі і дзяржавах Нямецкай канфэдэрацыі, якія ўвайшлі ў склад Нямецкае імпэрыі ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ R.J.W. Evans and Hartmut Pogge von Strandmann, eds., The Revolutions in Europe 1848—1849 (2000). — С. v, 4
- ^ Ó Gráda, Cormac; Vanhaute, Eric; Paping, Richard (August 2006). «The European subsistence crisis of 1845—1850: a comparative perspective». XIV International Economic History Congress of the International Economic History Association, Session 123. Helsinki.
- ^ Edward Shorter, «Middle-class anxiety in the German revolution of 1848». Journal of Social History (1969): 189—215.