Перайсьці да зьместу

Далорэс О’Рыярдан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Далорэс О'Рыярдан»)
Далорэс О'Рыярдан
анг. Dolores Mary Eileen O’Riordan Burton,
ірл. Dolores Ní Ríordáin
Далорэс О’Рыярдан на канцэрце The Cranberries 13 сакавіка 2010 году
Дата нараджэньня 6 верасьня 1971
Месца нараджэньня Лімэрык, Ірляндыя
Дата сьмерці 15 студзеня 2018 (46 гадоў)
Месца сьмерці Лёндан, Вялікабрытанія
Прычына сьмерці падзеньне[d][1]
Месца пахаваньня
Прафэсія сьпявачка, музыка, аўтар песень
Навуковая сфэра музыка[2] і сьпеў[2]
Гады дзейнасьці 1990—2018
Сябра ў The Cranberries і D.A.R.K.[d]
Жанры альтэрнатыўны рок,
інды-рок,
пост-гранж,
келтык-рок
Вакал мэцца-сапрана[d][3]
Інструмэнты клявішныя музычныя інструмэнты
Гурты The Cranberries
Лэйблы Sanctuary Records,
Rounder Records,
Cooking Vinyl
Сайт doloresoriordan.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Далорэс Мэры Эйлін О’Рыярдан Бэртан (па-ангельску: Dolores Mary Eileen O’Riordan Burton, па-ірляндзку: Dolores Ní Ríordáin; 6 верасьня 1971 — 15 студзеня 2018[4], Лёндан) — ірляндзкая сьпявачка, кампазытар і аўтар песень, мастачка, лідэр гурту The Cranberries.

Пачатак жыцьця (1971—1990)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў небагатай фэрмэрскай сям’і Тэрэнса О’Рыярдана і Айлін Грынсьміт, у прыгарадзе Лімэрыку, Бэлібрыкене (за восемь міляў да Лімэрыку), Ірляндыя. Была малодшая ў сям’і. У Далорэс пяць братоў: Тэрэнс, Брэндан, Донал, Піджэй, Джозэф і адна сястра Энджэла. У дзяцінстве сьпявала ў царкоўным хоры. зь пяці гадоў грала на піяніна і дудцы, з 17 — на гітары. Умела граць на мандаліне. Валодала некалькімі мовамі (ангельскай, ірляндзкай, францускай).

Сьпявачка The Cranberries

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як вакалістка ў 1990 годзе далучылася да гурта The Cranberry Saw Us, які пазьней зьмяніў назву на The Cranberries.

У песьні The Cranberries «Zombie» адлюстроўваецца яе жаданьне абудзіць ў ірляндзкім народзе пачуцьцё шкадаваньня аб прынесеных падчас змаганьня за незалежнасьць ахвярах і вяртаньне краіны да мірнага стану.

Удзельнічала ў запісе песень такіх гуртоў і выканаўцаў, як Moose (1992), Touch of Oliver (1993), Джа Ўобл — «The Sun Does Rise» (1994), на гэту песьню выходзіць відэа, дзе Далорэс здымаецца ў парыку белага колеру і седзячы, з-за пералому нагі — выніку спартовай траўмы[5], атрыманай падчас катаньня на лыжах у гарах). У 1995 годзе прымае ўдзел у канцэрце Лючана Павароцьці, прасьпявала разам зь ім дуэтам песьню «Ave Maria», з Сайманам Ле Бонам выканала песьню «Linger» і ўдзельнічала ў выкананьні гімну «Nessun Dorma», які прасьпявалі ўсе ўдзельнікі канцэрту па яго заканчэньні.

У лістападзе 1998 Далорэс прысутнічала на ўзнагароджаньні MTV Europe Music Awards разам з барабаншчыкам The Cranberries Фэргалам Лоўлэрам. Яны прымалі ўдзел ва ўзнагароджаньні Наталі Імбрульі за песьню «Torn».

У 1999 годзе О’Рыярдан прыняла ўдзел ў запісу кавэр-вэрсіі песьні The Rolling Stones «It’s Only Rock ’n Roll (But I Like It)» у складзе гурта Artists for Children’s Promise, у які ўвайшлі Кіт Рычардс, Эні Ленакс, Наталі Імбрулья, Озі Озбарн, Скін, Spice Girls і іншыя музыкі. Сынгл быў выдадзены ў сьнежні 1999 году. Грошы ад яго прадажу пайшлі на дапамогу дзецям. Тройчы ўдзельнічала ў калядных канцэртах, якія ладзіў папа рымскі Ян Павал II.

Далорэс О’Рыярдан у 2007 годзе

У 2003 годзе ўдзельнікі The Cranberries абвесьцілі аб творчым перапынку, і Далорэс пачала сольную кар’еру. Яна запісвае песьні «Ave Maria» для саўндтрэку да фільму «Пакуты Хрыстовы» (2004), «Mirror Lover» (2004) для альбому нямецкага электроннага праекту Jam & Spoon і дуэт з італьянскім сьпеваком Дзукера «Pure Love» (2004), у гэты самы час працягвае запісваць песьні для сольнага альбому, куды ў выніку ўвайшлі такія песьні як «Black Widow» (пра тое, як пакутліва памірала ад раку яе сьвякроў Дэніс Бэртан), «Stay with Me» (пра свайго бацьку, які хварэў ракам), «Apple of My Eye» (прысьвячэньне каханаму мужу Дону), «Loser», «When We Were Young» (пра тое, што дзяцінства прайшло, як Далорэс сумуе па маці падчас гастролей і гатовая аддаць ёй усё, каб толькі пачуць яе голас па тэлефоне), «In the Garden» (пра мужа і двух дзяцей), «Ecstasy» (пра дэпрэсію), «Angel Fire» (песьня была напісаная ў сьнежні, калі памерла цёшча брата Далорэс), «Sisterly Love» (прысьвечаная сястры Далорэс — Элейн О’Рыярдан) — песьня не ўвайшла ў альбом.

Далорэс О’Рыярдан у 2010 годзе

7 траўня 2007 году выходзіць яе дэбютны сольны альбом Are You Listening?, першым сынглам зь якога робіцца песьня «Ordinary Day», прысьвечаная яе трэцяму дзіцяці — дачцэ Дакоце. За чатыры гады Далорэс напісала 32 песьні, зь якіх 12 увайшлі ў альбом. У запісе альбому прымалі ўдзел музыкі: Стыў Дэмаркі (гітара), які на працягу сямі гадоў быў канцэртным гітарыстам і бэк-вакалістам The Cranberries, Марка Мэндоса (бас-гітара, бэк-вакал на канцэртах), Грэм Гопкінз (ударныя), Дэні Дэмаркі, брат Стыва (клявішныя). Альбом спрадусаваны Далорэс разам з Дэнам Бродбэкам і Юсам.

Далорэс таксама займалася супрацай з кампазытарам Анджэла Бэдаламэнці, зь якім запісала песьні «Angels Go to Heaven» (2004), «The Butterfly» (2006) і «Secrets of Love» для саўндтрэкаў да фільмаў «Эвіленка» (2004) і «Secrets of Love» (2007).

У 2006 годзе О’Рыярдан згуляла эпізадычную ролю ў фільме Фрэнка Карачы «Клік: з пультам па жыцьці», выканала песьню «Linger»[6].

У 2008 годзе пачала пісаць песьні да свайго другога сольнага альбому, які быў названы No Baggage і які пабачыў сьвет 24 жніўня 2009 году.

15 студзеня 2018 году яе цела знайшлі ў нумары лёнданскага гатэля. Як паведамляецца ў афіцыйнай заяве прадстаўнікоў сьпявачкі, яна знаходзілася ў Лёндане на сэсіі гуказапісу[7].

7 ліпеня 1994 году выйшла замуж за былога тур-мэнэджара гурта Duran Duran Дона Бэртана (па-ангельску: Don Burton), зь якім разьвялася ў 2014 годзе[8]. Падчас шлюбу ў іх нарадзілася трое дзяцей: сын Тэйлар Бакстэр Бэртан (23.11.1997) і дзьве дачкі: Молі Лі Бэртан (27.01.2001) і Дакота Рэйн Бэртан (10.04.2005).

Жыла ў Гоўце, Ірляндыя, мела таксама нерухомасьць у Канадзе й Гішпаніі.

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]