Кіра Зварыкіна
Кіра Зварыкіна | |
Імя | Кіра Аляксееўна Зварыкіна |
---|---|
Краіна | СССР→ Беларусь |
Нарадзілася | 29 верасьня 1919 Мікалаеў |
Памерла | 6 верасьня 2014 (94 гады) Масква |
Званьне | жаночая гросмайстарка[d], жаночая міжнародная майстарка[d], майстарка спорту СССР па шахматах[d] і міжнародны судзьдзя[d] |
Максымальны рэйтынг | 2295 (студзень 1990) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зварыкін.
Кі́ра Аляксе́еўна Звары́кіна (29 верасьня 1919, Мікалаеў — 6 верасьня 2014[1], Масква, Расея) — беларуская савецкая шахматыстка, гросмайстарка (1978). Заслужаная майстрыха спорту СССР (1957).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920-х сям’я пераехала ў Ленінград, дзе Кіра займалася шахматамі ў Доме піянэраў. Навучалася ў Ленінградзкім інстытуце кінаінжынэраў(d).
У 1953—1999 жыла ў Менску. Шмат гадоў вяла перадачу «Пра шахматы і шахматыстаў» на Беларускім тэлебачаньні, а таксама шахматны аддзел у газэце «Вечерний Минск».
З 1999 року — у Маскве.
Спартовая кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіёнка Менску (1956) і Беларускай ССР (1970, 1973, 1975)[2]. Удзельніца 20 чэмпіянатаў СССР; чэмпіёнка краіны (1951, 1953 і 1956). Найлепшыя вынікі ў іншых чэмпіянатах: 1950 — 3-е, 1957 — 1—2-е (прагуляла дадатковы матч Валянціне Барысенцы — ½ : 2½), 1958 — 1—2-е (прагуляла дадатковы матч Ларысе Вольперт — 1½ : 2½); 1962 — 4-е месцы. Чэмпіёнка Ленінграду (1948), неаднаразовая пераможца чэмпіянатаў БССР (1970, 1973, 1975)[3] і ВС СССР. Чэмпіёнка Менску (1956). Удзельніца турніраў прэтэндэнтак; 1952 — 4—6-е месцы; 1955 — 4-е; 1959 — 1-е; 1961 — 3-е; 1964 — 4—5-е месцы.
У 1960 року ў Маскве прагуляла матч на першынства сьвету Лізавеце Быкавай — 4½ : 8½. У складзе зборнай каманды СССР пераможца Алімпіядаў 1957 і 1963 рокаў. Найлепшыя вынікі ў іншых міжнародных спаборніцтвах: Тбілісі (1960) — 5—6-е; Тбілісі — Батумі (1961) — 3—5-е; Кіеў (1967) — 5—6-е места.
У 1968—1970 роках узначальвала фэдэрацыю шахматаў Беларускай ССР. Міжнародны арбітар (1977), міжнародная гросмайстарка (1978).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіёнка СССР 1951, 1953, 1956 рокаў.
- Пераможца Сусьветных алімпіядаў 1957 і 1963 рокаў у складзе зборнай СССР.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіра была шостым дзіцем у сям’і з васьмі дзяцей. Унучатая пляменьніца вынаходніка Ўладзімера Зварыкіна.
З мужам — гросмайстрам Аляксеем Суэціным — мелі сына Аляксандра. Разьвяліся ў 1961 року.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн «Знак Пашаны» (1957).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- В рядах шахматной гвардии. — Минск : Полымя, 1984. — 208 с.
Гісторыя рэйтынгу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ушла из жизни Кира Алексеевна Зворыкина (1919-2014) (рас.). Фэдэрацыя шахматаў Расеі (6 верасьня 2014). Праверана 30 верасьня 2021 г.
- ^ Рубінчык, Вольф. Нарысы шахматнай мінуўшчыны і будучыні. — Мн.: Шах-плюс, 2014. — С. 80. — 112 с.
- ^ Рубінчык, Вольф (11 студзеня 2015) Пра гісторыю жаночых шахматаў Беларусі Ад Ізраіля да Аўстраліі. Пра яўрэяў і ўсё на свеце Праверана 30 верасьня 2021 г.
- ^ Рэйтынг Эла з сьпісаў ФІДЭ. Крыніцы: fide.com, benoni.de, olimpbase.org
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 37.
- Шахматный словарь / гл. ред. Л. Я. Абрамов; сост. Г. М. Гейлер. — М.: Физкультура и спорт, 1964. — 680 с. — 120 000 ас.
- Шахматы: энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 128—129. — 621 с. — 100 000 ас. — ISBN 5-85270-005-3
- Билунова Р. Памяти Киры Зворыкиной // 64 — Шахматное обозрение. — 2014. — № 9. — С. 86—91.