Панядзелак
Выгляд
Панядзе́лак — дзень тыдня паміж нядзеляй і аўторкам. Яго назву ў беларускай мове можна патлумачыць: «пасьля нядзелі». Назва яго на лаціне Dies Lunae (дзень Месяца) паказвае на сувязь зь Месяцам, што паўплывала на назвы гэтага дня ў іншых эўрапейскіх мовах. Вацлаў Ластоўскі назваў яго месіч[1].
Панядзелак часам лічаць першым днём тыдня (асабліва ў сучаснай Эўропе), а часам — другім, пачынаючы адлік ад нядзелі (традыцыйны погляд, ідзе ад антычных юдэяў, і захаваны дасюль у ЗША і Вялікабрытаніі).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|