Перайсьці да зьместу

Джозэф Ёба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джозэф Ёба
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 верасьня 1980(1980-09-06)[1][2] (45 гадоў)
Рост 188 см
Вага 76 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2001 Стандард Льеж 46 (2)
2001—2003 Алімпік Марсэль 23 (0)
2001—2002 Тэнэрыфэ 0 (0)
2002—2003 Эвэртан 24 (0)
2003—2012 Эвэртан 196 (8)
2010—2012 Фэнэрбахчэ 69 (2)
2012—2014 Фэнэрбахчэ 21 (1)
2014 Норыдж Сіці 8 (0)
Зборныя
1999—2000 Нігерыя (да 20)[d]
2001—2014 Нігерыя 101 (7)

Джозэф Ёба (па-ангельску: Joseph Yobo; нар. 6 верасьня 1980 году, Кано, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Нігерыі.

У 1998 годзе Джозэф прыехаў у Бэльгію ў льежаўскі «Стандард». У 2001 годзе ён перайшоў у францускі «Марсэль». Аднак адразу быў аддадзены ў арэнду ў гішпанскі клюб «Тэнэрыфэ». Правёўшы ў Гішпаніі 9 месяцаў Джозэф вярнуўся ў «Марсэль», аднак у хуткім часе далучыўся да «Эвэртану» на правох арэнды. Пасьля ўдалага сэзону ў Ангельшчыне лівэрпульскі клюб выкупіў трансфэр гульца.

На наступныя гады Ёба стаў сталым гульцом абаронцы «Эвэртану». Сэзон 2006—2007 гадоў ён і Джолеан Лескат сталі адзінымі гульцамі клюбу хто правёў на пляцоўцы кожную хвіліну сэзону.

31 жніўня 2010 году Ёба падпісаў аднагадовую дамову з «Фэнэрбахчэ», выступаючы за турэцкі клюб на правох арэнды. Разам з клюбам ён стаў чэмпіёнам Турэччыны й кіраўніцтва клюбу вырашыла выкупіць правы на гульца.

У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нігерыі.

Фэнэрбахчэ:

Нігерыя:

  1. ^ а б в Joseph Yobo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Joseph Yobo // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]