The Cranberries (чытаецца: «Крэнбэрыс» — журавіны) — ірляндзкі рок-гурт, заснаваны ў 1989 годзе, дасягнуў сусьветнай вядомасьці ў 1990-х. Яркі і моцны вакал Далорэс О’Рыярдан, мэлядычны рок зь лёгкім нацыянальным уплывам, «адкрыты» гітарны драйв, пранікнёная лірыка (песьні пра каханьне няшчаснае і шчасьлівае, песьні на сур’ёзныя тэмы, такія як міжнацыянальныя канфлікты, наркотыкі, экалягічныя праблемы, спакушэньне няпоўнагадовых, прагнасьць, жорсткасьць людзей, зайздрасьць, хлусьня, сям’я, сьмерць).