Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, альбо скарочана Каралеўства СХС (на тагачаснай сэрбскахарвацкай: Kraljevina Srba, Hrvata i Slovenaca / Краљевина Срба, Хрвата и Словенаца, па-славенску: Kraljevina Srbov, Hrvatov in Slovencev) — дзяржава, якая існавала на Балканах з 1918 да 1941/1945. 3 кастрычніка 1929 году перайменаваная ў Каралеўства Югаславія (Краљевина Југославија, Kraljevina Jugoslavija). Існаваньне Каралеўства — першы пэрыяд у гісторыі Югаславіі, называны таксама пэрыядам Першай Югаславіі.

Узьнікненьне Каралеўства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны ў яе паўднёвай частцы, населенай паўднёвымі славянамі, узьнікла Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў (Дзяржава СХС, па-сэрбскахарвацку: Država Slovenaca, Hrvata i Srba, па-славенску: Država Slovencev, Hrvatov in Srbov), якую абвясьціла 29 кастрычніка 1918 году ў Загрэбе Нацыянальная рада славенцаў, харватаў і сэрбаў. У гэтую дзяржаву ўвайшлі славенская Крайна, частка Штырыі, Харватыя са Славоніяй і Далмацыяй ды Босьнія і Герцагавіна. 1 сьнежня 1918 году адбылося злучэньне Дзяржавы СХС з Сэрбскім каралеўствам, у склад якога ў той час уваходзіла Македонія, Чарнагорыя, частка Ваяводзіны і Косава.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў