Перайсьці да зьместу

Мікола Дварэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мікола Дварэцкі (пс. Мікола Базылюк; 6 верасьня 1903, Іказьнь, Браслаўшчына15 жніўня 1988, Румія) — беларускі паэт і рэлігійны дзяяч.

Быў сябрам праваслаўнай фракцыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Супрацоўнічаў зь Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. У 1928 годзе арыштоўваўся польскімі ўладамі.

У 19391941 гадах настаўнік у Мёрах. У 1942 годзе вывезены немцамі на прымусовыя працы ў Прусію.

Пасьля вайны жыў у Польшчы, на Узьбярэжжы. З 1956 году друкаваў вершы і карэспандэнцыі ў беластоцкай «Ніве». Пахаваны ў Лембарку.

  • Зборнік «Там і тут», 2008

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]